Будущее прессы

У канцы лістапада "прамую лінію" з жыхарамі вобласці правёў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі. Першым да яго дазваніўся жыхар Полацка Міхаіл Дайдзік. Ён прапанаваў адзін з наступных Дзён беларускай пісьменнасці правесці ў Дзісне. Так, яна мае неафіцыйны статус самага маленькага горада Беларусі і вядома як крэпасць Полацкага княства з 11 стагоддзя, рэшткі ўмацаванняў захаваліся да гэтага часу. Горад мае багатую гісторыю.

 

А. В. Праляскоўскі паабяцаў абмеркаваць прапанову са старшынёй аблвыканкама.

Адносна лёсу праваднога радыё Алег Вітольдавіч адзначыў: з Міністэрствам сувязі ёсць дамоўленасць, што ў бліжэйшай будучыні паветраныя радыёлініі будуць абслугоўвацца ў ранейшым рэжыме. Гэта звязана з тым, што для многіх жыхароў краіны, асабліва пажылых, правадное радыё з'яўляецца адной з асноўных крыніц рэгіянальных навін і правераным каналам сігналаў аб надзвычайных сітуацыях.

Пазіцыя міністэрства наступная: захаваць правадное радыё, павялічыць час эфіру раённага радыёвяшчання, развіваць раённыя газеты і тэлебачанне і пераходзіць да вяшчання ў Інтэрнэце.

 

Што непасрэдна да раённых газет, то кожны нумар іх можна выпускаць поўнакаляровым, што не заўсёды робіцца па тэхнічных прычынах і з-за эканоміі. І гэта таксама правільна. А журналісты абавязаны рабіць свае выданні больш прывабнымі, разумна выкарыстоўваць рэкламу.

Дарэчы, на лістападаўскім пасяджэнні аблвыканкама ішла размова аб выдзяленні сродкаў для Наваполацкай друкарні на абсталяванне, каб друкаваць газеты заходніх рэгіёнаў Віцебшчыны шматколернымі .

 

Па матэрыялах абласнога друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.