Объявлен месячник

Распараджэннем старшыні аблвыканкама сёлета з 25 лістапада да 25 снежня  праводзіцца месячнік бяспекі. Мэта яго прыцягненне ўсіх зацікаўленых бакоў да арганізацыі належных умоў працы і недапушчэння вытворчага траўматызму і захворванняў работнікаў, захавання працоўнай дысцыпліны і патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", прывядзення працоўных месц у адпаведнасць з патрабаваннямі норм і правіл па ахове працы, арганізацыі належнага вытворчага кантролю за станам умоў працы на рабочых месцах.

 

Удзел у месячніку ў складзе раённай мабільнай групы прымуць прадстаўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прафсаюзаў, МНС і некаторых іншых кампентэнтных служб.  Несумненна, сумесная праца па аказанні прадпрыемствам практычнай дапамогі ў выяўленні і папярэджанні парушэнняў патрабаванняў бяспекі і аховы працы, санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, будзе плённай.

 

Р. КАРПУЦЬ,

галоўны спецыяліст па ахове працы.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.