Новая форма работы

Новая форма работы 7 мая ў Полацкай сельскай выбарчай акрузе №24 адбылася сустрэча парламентарыяў М. Н. Волкава, Н. В. Гуйвік, В. П. Папко, А. В. Цацоха з ідэалагічным актывам, кіраўнікамі устаноў адукацыі і педагагічнымі работнікамі Верхнядзвінскага, Міёрскага, Расонскага і Полацкага раёнаў. Мяркуецца, што новая форма работы з выбаршчыкамі, якую ініцыіравалі самі дэпутаты, дазволіць значна пашырыць магчымасці інфармавання грамадзян аб заканадаўчым працэсе, важных падзеях унутранай і знешняй палітыкі, а таксама актывізаваць дыялог з грамадскасцю, пачуць прапановы грамадзян.

 

Дэпутат Васіль Парфёнавіч Папко правёў сустрэчу з работнікамі сферы адукацыі, сярод якіх былі дырэктары школ, завучы, маладыя настаўнікі і ідэалагічныя работнікі. Вось водгукі некаторых нашых педагогаў.

 

Ала Казіміраўна ЛАГУН, Туркоўская СШ: У цэнтры ўвагі сустрэчы былі пытанні адукацыі. Дэпутаты наглядна расказалі аб тым, як распрацоўваюцца і прымаюцца законы. Васіль Парфёнавіч прачытаў даклад аб іх дзейнасці. Вельмі цікава і пазнавальна вёў заняткі Міхаіл Волкаў. Ён расказаў, якія змяненні будуць унесены ў Кодэкс аб адукацыі (у прыватнасці, наконт занятасці дзяцей у суботу; працягласці вучэбнага года), прысутныя выказаліся аб размяшчэнні дзіцячых садоў на 1-м паверсе шматпавярховых дамоў; працягласці рабочага часу настаўніка, вялікай колькасці конкурсаў (РАНС і інш.). Дэпутат асвятліў пытанне аб адказнасці законных прадстаўнікоў школьніка за матэрыяльны ўрон, нанесены школе. Праведзена дыскусія на тэму "Ці прымаць дзяцей у 10-ы клас па сярэднім бале атэстата" і інш. Я лічу, што новая форма работы з насельніцтвам неабходная, даступная.

 

Міраслава Чаславаўна КРЫШТАЛЕВІЧ, СШ №2: Упершыню ўдзельнічала ў такой сустрэчы. Арганізацыя мерапрыемства дастойная. Цікава было паслухаць дэпутатаў. Мы не задавалі пытанняў, але ўсё тое, што цікавіла, даведаліся. Спадабаўся майстар-клас Міхаіла Волкава "Узаемадзеянне псіхолага-педагагічнай тэорыі і практыкі ў рабоце з адоранымі дзецьмі". Гэта эрудыраваны, граматны спецыяліст, які за сваю кар'еру выхаваў нямала пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіяд. І ўвогуле, сустрэча спадабалася. Дэпутаты выступілі зразумела і змястоўна.

 

Валянціна Генадзьеўна АТРОШКА, СШ №3: Мы адзначылі новую форму работы дэпутатаў, лічу, што гэта вельмі актуальна. Даведаліся, чым займаюцца дэпутаты ў канікулярны перыяд. Запаўнялі анкеты у рамках маніторынгу ўкаранення Кодэкса аб адукацыі. Кожны выбіраў для сябе прымальныя варыянты, якія могуць быць прыменены ў нашых умовах. Юрыст Наталля Гуйвік асвятліла пытанне, як нараджаюцца законы. Пазнавальна было прасочваць працэдуру, як праект ператвараецца ў закон. Некаторыя прымаюцца ў першым чытанні, іншым патрэбна другое, а потым яшчэ і дапрацоўкі… Вялікі дзякуй дэпутатам за магчымасць прайсці майстар-клас Міхаіла Волкава. У яго свая напрацаваная методыка работы, сваё бачанне праблемы. Педагог расказаў, як ён бачыць урок і яго этапы. Я лічу, што зацікаўленыя знайшлі рацыянальнае зерне ў сустрэчы. Такія мерапрыемствы праводзіліся і раней, гэта былі лекцыі, якія чыталі Ільін, Кітайгародская, Шаталаў. Вельмі патрэбная форма работы.

 

Васіль Папко з Аляксандрам Цацохам — старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы—наведаў бальніцу.

— Асаблівую важнасць для нас уяўляе будаўніцтва новай цэнтральнай бальніцы ў Міёрах, паколькі аддзяленні бальніцы знаходзяцца ў малапрыстасаваных памяшканнях, што не адказвае сучасным патрабаванням медыцынскага абслугоўвання, — адзначыў Аляксандр Цацоха.

Не менш важнай задачай было азнаямленне медыкаў у рэгіёнах з законапраектам па фізічнай культуры і спорце, які ўжо прыняты ў першым чытанні. Дэпутат падкрэсліў, што ён тычыцца не толькі прафесійнага спорту, але і фізкультуры, а значыць, здаровага ладу жыцця.

 

У Наваполацку прайшло ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з удзелам вядомага спартсмена і дэпутата Вадзіма Дзевятоўскага.

Дэпутаты адзначылі, што такая форма работы вельмі важная менавіта тым, што ў ёй удзельнічаюць члены розных камісій, і насельніцтва можа атрымаць інфармацыю адразу па некалькіх накірунках ад тых людзей, якія прымаюць законы.

На здымку: у час наведвання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будаўніцтва новай цэнтральнай раённай бальніцы ў Міёрах. 

Алена ВАРОНІНА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.