Вырубать или пересаживать?
gazeta 7-05-2013, 13:46 0 На Віцебшчыне
Сама больш зваротаў у абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённыя інспекцыі звязана з навядзеннем парадку на зямлі, у тым ліку высечкай дрэў і іншых зялёных насаджэнняў (летась — 44%, сёлета ў першым квартале — 49%). Таму прыміце да ўвагі, што 27 лістапада 2011 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў заканадаўчыя акты па пытаннях абыходжання з аб'ектамі расліннага свету, змешчаныя ў законе ад 17 мая 2011 года №260. Яны прадугледжваюць выпадкі, пры якіх дапускаецца выдаленне, перасадка расліннасці ў час размяшчэння ці рэканструкцыі будынкаў, збудаванняў; пры прадастаўленні ўчасткаў для вядзення сельскай гаспадаркі, асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства ці агародніцтва; калі пасадкі перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў ці знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане; пры ліквідацыі аварыйных сітуацый ці выкананні нейкіх неадкладных работ, а таксама ў іншых выпадках, устанаўліваемых мясцовымі органамі ўлады па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Варта адзначыць, што выдаленне аб'ектаў расліннага свету ў населеных пунктах дапускаецца толькі ў выпадку, калі немагчыма іх перасадка.
У выпадку выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету павінны праводзіцца кампенсацыйныя пасадкі або выплаты ў мясцовы бюджэт, адпаведныя іх кошту. Гэтыя сродкі ў далейшым выкарыстоўваюцца на азеляненне, ахову ці абарону раслінных аб'ектаў.
Не патрэбна атрыманне дазволу на выдаленне ці перасадку раслінных аб'ектаў у населеных пунктах, калі яны размешчаны ў межах зямельных участкаў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, пажыццёвым спадчынным уладанні грамадзян, прыватнай уласнасці недзяржаўных юрыдычных асоб пры ўмове, што гэтыя аб'екты размешчаны ў межах угоддзяў, што прадастаўлены грамадзянам для вядзення калектыўнага садаводства і дачнага будаўніцтва; калі пасадкі вырошчваюцца ў мэтах атрымання прадукцыі раслінаводства. Таксама не трэба атрымліваць дазвол на выдаленне сухіх, пашкоджаных галін і сукоў зялёных насаджэнняў у адпаведнасці з правіламі азелянення.
Ва ўсіх астатніх выпадках неабходна атрымаць дазвол на выдаленне, перасадку аб'ектаў расліннага свету ў населеных пунктах у мясцовых органах улады, дзе створаны камісіі па разглядзе гэтых пытанняў, вызначаны ўпаўнаважаныя арганізацыі для правядзення абследаванняў і падрыхтоўкі заключэнняў.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы будуць паведамляць насельніцтву аб плануемым выдаленні ці перасадцы аб'ектаў расліннага свету.
Т. ЛАПАТКІНА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.