Дзяржкантроль вобласці ў сакавіку праверыў 18 гандлёвых прадпрыемстваў Віцебска, Полацка і Наваполацка. Усе яны мелі дастаткова шырокі асартымент тавараў для задавальнення патрэб насельніцтва. Аднак паўсюдна выяўлены недахопы. У 13 установах не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, у 16 парушаны санітарныя нормы і правілы, у іншых няправільна выкарыстоўвалася касавае абсталяванне, не даводзілася патрэбная інфармацыя пра тавары, не захоўваліся санітарныя нормы і правілы.
За дапушчаныя парушэнні 36 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 8 — да дысцыплінарнай.