У ветеранов — новый лидер
gazeta 5-03-2013, 10:27 0 На Віцебшчыне
Нядаўна адбыўся пленум абласнога савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. На ім новым старшынёй арганізацыі выбраны 50-гадовы палкоўнік запасу ўнутранай службы Генадзь Ягораў. Ён нарадзіўся на Ліёзненшчыне, сын удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, закончыў Віцебскі індустрыяльны тэхнікум і Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, служыў на флоце, працаваў першым намеснікам начальніка абласнога ўпраўлення МНС, узначальваў абласную ветэранскую арганізацыю "Выратавальнік".
Пленум прыняў зварот да ветэранскіх, маладзёжных, іншы грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў, устаноў, школ, да ўсіх жыхароў Віцебшчыны. У ім адзначана, што ў наступным годзе спаўняецца 70 гадоў з дня вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 9 мая 2015-га — 70 гадоў Перамогі. Чым далей адыходзяць у гісторыю вогненныя гады Вялікай Айчыннай, тым больш святой становіцца памяць пра тое, якой цаной аплочана наша мірнае жыццё. Напамінаннем гэтаму служаць шматлікія абеліскі, мемарыялы, воінскія пахаванні, музеі, куткі баявой славы. Цяпер многія з іх маюць патрэбу ў рэканструкцыі, рамонце, добраўпарадкаванні. Працягваецца пошук невядомых імён загінуўшых абаронцаў Айчыны, рыхтуецца перавыданне кніг-хронік "Памяць".
Зберагчы для нашчадкаў прыклады мужнасці і доблесці папярэдніх пакаленняў, памяць аб трагічных ваенных падзеях і іх ахвярах — наш свяшчэнны абавязак. Вось таму ўдзельнікі аб'яднанага пленума абласнога савета грамадскага аб'яднання ветэранаў, абласнога камітэта БРСМ, абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, саюза афіцэраў, воінаў-"афганцаў" звярнуліся да ўсіх жыхароў Віцебшчыны з заклікам уключыцца ў збор добраахвотных ахвяраванняў на ўладкаванне памятных месц, брацкіх пахаванняў, абнаўленне экспазіцый музеяў.
Грашовыя сродкі ад суботнікаў, ахвяраванні грамадзян і спонсарскую дапамогу працоўных калектываў просім накіроўваць на разліковы рахунак Міёрскага раённага савета ветэранаў №3015201310016 у аддзяленні ААТ "Белаграпрамбанка" г. Міёры, код 416, УНП 300485738, прызначэнне плацяжу — на ўладкаванне памятных месц.
Ч. КАШКУР,
кіраўнік раённай
ветэранскай арганізацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



