Самый веселый и восхитительный администратор Наталья Валентик из Дисны
gazeta 30-06-2024, 09:15 412 На Віцебшчыне / Грамадства
Самый веселыйи восхитительный администратор. Так отдыхающиеДомаохотникаДисненскоголесхозахарактеризуютНатальюВалентик. Заботамипо организацииотдыхаона занимаетсятретийгод.
Самы вясёлы і цудоўны адміністратар. Так адпачывальнікі Дома паляўнічага Дзісненскага лясгаса характарызуюць Наталлю Валенцік. Клопатамі па арганізацыі адпачынку яна займаецца трэці год.
У месцейку Мазурына за дванаццаць кіламетраў ад Дзісны ў сасновым бары на беразе Заходняй Дзвіны размясціліся два дамы – аднапавярховы і двухпавярховы – для адпачынку. Сюды адміністратар Наталля Валенцік засяляе тых, хто жадае адпачыць у цішыні на ўлонні прыроды і надыхацца чыстым гаючым паветрам.
– Сярод адпачывальнікаў як мясцовыя, так і госці з Полацка і Наваполацка, мінчане часта бываюць, наведваліся з Магілёва. Прыязджаюць сем’ямі, нават з немаўлятамі, сяброўскімі кампаніямі. Падчас зімовай сесіі здымала дом студэнтка, каб у спакойнай абстаноўцы рыхтавацца да экзаменаў, – расказвае Наталля Валер’еўна. – Забраніраваць месца для адпачынку можна як па тэлефоне – заўсёды нашу з сабой мабільны і блакнот, так і на сайце прадпрыемства. Адсочваю гэты працэс, каб не ўзнікала накладак. Між тым перавага аддаецца менавіта паляўнічым.
Рэгістрацыя адпачывальнікаў – толькі адзін пункт з кола задач адміністратара. Трэба сачыць за парадкам на тэрыторыі, перад кожным засяленнем – уборка ў доме, падрыхтоўка спальных месцаў.
– За ўсё жыццё, напэўна, столькі ложкаў не сцяліла, як за два гады на гэтай рабоце, – усміхаецца суразмоўніца.
Як заўважае Наталля, найбольш актыўна едуць адпачываць летам, а ўвогуле дамы не пустуюць круглы год. Часцей за ўсё госці засяляюцца на суткі – двое. Бывае, ад’езд адных і прыезд іншых раздзяляе пара гадзін. За гэты час трэба аператыўна падрыхтаваць усё неабходнае.
– Справа адміністратара патрабуе шмат сіл. І фізічных, і псіхалагічных, – падкрэслівае Наталля. – Рытм работы хуткі, шмат руху, пастаянныя стасункі з людзьмі. Як бы ні стамілася, трэба сустракаць гасцей з усмешкай, добразычліва. Ідзе пазітыў ад адпачывальнікаў, гэтым зараджаешся. Падтрымлівае кіраўніцтва прадпрыемства, за што вельмі ўдзячна.
У Дзісненскі лясгас Наталля Валенцік перайшла з мясцовага Дома рамёстваў, дзе пятнаццаць гадоў займалася рукадзеллем. Справу сваю любіла, з калегамі сталі як адна сям’я, і цяпер па магчымасці забягае да дзяўчат-майстрыц. Доўга думала наконт прапановы працаваць у лясгасе, і ўсё ж вырашыла паспрабаваць сябе ў новай незнаёмай сферы.
– Першым часам было вельмі складана. Нават без слёз не абыходзілася, – прызнаецца суразмоўніца. – Цяпер прасцей, выпрацавала свой стыль работы. Падабаецца, што маё месца працы знахо- дзіцца ў бары. З дзяцінства лес люблю. Па дарозе збіраю палявыя кветкі, аздабляю імі памяшканні. Хочацца ствараць прыгажосць, майстраваць прыродны дэкор.
Крыніца сіл і натхнення для Наталлі – сям’я. Удзячна за падтрымку і разуменне бацькам, якія жывуць у Цвеціне. Дома і нярэдка на працы дапамагае муж Ігар, ён таксама заняты ў лясной гаспадарцы. Самастойнасцю і адказнасцю радуюць дзеці. Сын Аляксей працуе ў Мінску, прыязджае на выхадныя. Дачка Паліна – студэнтка фінансава-эканамічнага факультэта ПДУ імя Е. Полацкай. Лад і сяброўская атмасфера ў доме дапамагаюць пераадольваць усе складанасці.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота з архіва рэдакцыі.