БРСМ Віцебскай вобласці запрашае вучняў, студэнтаў і працоўную моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года да ўдзелу ў абласным патрыятычным інтэрнэт-марафоне «#ПесніПерамогі». Ён стартаваў 5 мая і прадоўжыцца па 9 мая.
Марафон праходзіць з мэтай далучыць моладзь да выхавання патрыятызму і гонару за гістарычнае мінулае сваёй Радзімы, асвятліць тэмы Вялікай Айчыннай вайны праз мастацкую творчасць.
Трэба выбраць адну з дзвюх намінацый – «#Песні пра Перамогу» ці «#Песні пра мір» і запісаць відэакліп да 90 секунд. У сцэнічны вобраз абавязкова ўключыць бутаньерку «Кветкі Вялікай Перамогі», якая замацоўваецца на адзенні на грудзях злева. У кожным відэа павінен быць раскрыты пасыл і атмасфера музычнай кампазіцыі.
Свае відэаролікі размяшчайце ў сацыяльных сетках, адзначыўшы акаўнт Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ у Інстаграм @brsmo з хэштэгамі #ПесніПерамогі #Беларусьпамятае #моладзьпамятае.
Пераможцаў інтэрнэт-марафону ўзнагародзяць на абласной маладзёжнай прэміі «ДАСЯГНЕННЕ».
Вікторыя КУПРЫЯНАВА, другі сакратар Віцебскага гаркамітэта БРСМ. Фота для ілюстрацыі.