Тестирование — по правилам

 Указам № 166 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2019 годзе” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных выпрабаванняў. Яе старшынёй прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. 

Зацверджаны склад абласной камісіі па кантролі з дзевяці чалавек. Яе ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін. Як і летась, арганізаваны чатыры пункты тэсціравання на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверстэта імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржуніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.


Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ сёлета праходзіла з 2 мая па 1 чэрвеня. Запісаліся 25 тысяч 759 удзельнікаў, што на 3 тысячы 132 чалавекі менш, чым летась (28 тысяч 891).


Выпрабаванне праводзіцца з 11 чэрвеня па 1 ліпеня па беларускай, рускай і замежных (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай) мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі навейшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі згодна з графікам, зацвержданым пастановай Міністэрства адукацыі. Пачатак па ўсіх прадметах у 11 гадзін. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовыя дні (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі) з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Пункт правядзення ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8 і 10 ліпеня) – Беларускі дзяржуніверсітэт.


У пунктах тэсціравання створаны камісіі, якія кантралююць парадак. Акрамя задзейнічаных на пастаяннай аснове супрацоўнікаў Камітэта дадаткова далучаны сачыць за сітуацыяй больш за 340 чалавек. Абласная камісія заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты, прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па выяўленні фактаў парушэнняў.


Удзельнікам цэнтралізаванага тэсціравання забаронена мець пры сабе, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Нельга праносіць любыя прадметы, акрамя дакумента, які пацвярджае асобу, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чарніламі чорнага колеру. Да тэсціравання дапускаюцца толькі па пропуску ці пашпарце.


Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях прымаюцца па тэлефонах гарачых ліній у рабочыя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак 13.00 – 14.00):


-у Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці – 8 (0212) 37 61 82; 8 (0212) 37 61 95;
-у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю 8 (0214) 74 87 50;
-у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю 8 (0216) 51 09 26. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.