У рамках Адзінага дня інфармавання з калектывам Міёрскай ЦРБ сустрэўся Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. Тэма для размовы – «Абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах». Таксама абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы медыцынскага абслугоўвання.
У чым роля грамадзянскіх медыкаў ва ўмацаванні краіны? Адно з пытанняў, адрасаваных міністру. Як адзначыў Аляксандр Валер’евіч, залог стабільнасці і міру ў краіне – патрыятызм, што грунтуецца на глыбокай ідэалогіі. Праяўляецца гэты патрыятызм у якасным выкананні сваіх абавязкаў на рабочым месцы. Працаваць шчыра і па сумленні, клапаціцца пра пацыентаў – задача медработнікаў.