Память жертв геноцида почтили на Миорщине

Память жертв геноцида почтили на Миорщине 9 декабря. Эта дата с 2015 года, согласно постановлению Генеральной Ассамблеи ООН, отмечается как Международный день памяти жертв преступления геноцида, чествования их достоинства и предупреждения этого преступления.

 Памяць ахвяр генацыду ўшанавалі на Міёршчыне 9 снежня. Гэтая дата з 2015 года, згодна з пастановай Генеральнай Асамблеі ААН, адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь зведала адразу два злачынствы супраць чалавецтва: халакост яўрэяў і генацыд беларускага народа, заўважылі падчас мітынгу-рэквіему ў Дзісне. Ушанаваць памяць бязвінных ахвяр ля пахавання яўрэяў, расстраляных фашыстамі 14 чэрвеня 1942 года, сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў горада, вучні мясцовай школы, нераўнадушныя гараджане.


Генацыд – гэта злачынства супраць права народа на жыццё і свабоду, якому няма апраўданняў, падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч. Расстрэл 3 800 яўрэяў у Дзісне, сярод якіх былі і пажылыя людзі, і жанчыны, і дзеці, назваў адной з самых страшных і трагічных падзей у гісторыі самага маленькага горада Беларусі.

– Гэтае месца стала сімвалам болю і пакут. І разам з тым сімвалам памяці, якую мы абавязаны шанаваць і захоўваць, – адзначыў Аляксандр Сяргеевіч. – Наш народ страціў мільёны сыноў і дачок у гады вайны, і менавіта памяць пра ахвяр стала крыніцай сілы і адзінства, дапамагла выстаяць і адрадзіцца.

  Палітыка фашысцкага генацыду – гэта карныя аперацыі і тысячы спаленых вёсак, лагеры смерці і гета, паказальныя катаванні. У такіх злачынстваў няма тэрміну даўнасці, заўважыў пракурор раёна Андрэй Вецюгоў. Распавёў пра расследаванне ўзбуджанай Генеральнай пракуратурай у красавіку 2021 года крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа. Калі раней лічылася, што на тэрыторыі нашай краіны праведзена 140 буйных карный аперацый, то цяпер лічба складае не менш за 187. З 9 200 да не менш 12 800 вырасла колькасць цалкам або часткова знішчаных, у тым ліку разам з жыхарамі, сельскіх населеных пунктаў. Выяўлены 104 раней не вядомыя «хатыні». Больш за 380 тысяч беларусаў былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Сярод іх дзеці, якіх часта выкарыстоўвалі ў якасці донараў крыві.  

Як было заўважана, памяць пра мінулае павінна стаць мостам у будучыню, дзе няма месца злу, жорсткасці, нянавісці. Шанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і імкнуцца быць годнымі грама-

дзянамі сваёй краіны ад імя моладзі паабяцала дзевяцікласніца Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Паліна Грыгаран.

Завяршыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання. Да пахавання ўсклалі кветкі. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да брацкай магілы загінулых салдат і яўрэйскіх пахаванняў ахвяр вайны ў горадзе і яго ваколіцах.

Таксама кветкі ўсклалі да брацкай магілы яўрэяў у Міёрах.

Кацярына Рынкевіч. 

0 комментариев

Добавить комментарий