Паважаныя кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, прадпрымальнікі раёна! Набліжаюцца навагоднія святы, якія любяць і чакаюць і дзеці, і дарослыя. Запрашаем вас упрыгожыць у навагоднім стылі тэрыторыі вашых прадпрыемстваў, будынкаў, гандлёвых павільёнаў.
Чаканне Нараджэння Хрыстова і Новага года – асаблівы час. Час цудаў і прыемных сюрпрызаў. Час дарыць і атрымліваць падарункі. Час, калі кожная вітрына, кожны будынак, кожны святочны агеньчык у гора-
дзе нагадвае пра свята, прыцягваючы ўвагу наведвальнікаў, якія, магчыма, спаўняюць чыісьці жаданні.
Мы разумеем, што святочнае ўпрыгожванне патрабуе не толькі намаганняў, але і грашовых сродкаў. Аднак, захоўваючы каноны навагодніх святаў, дэманструем паважлівыя адносіны як да сябе, сваіх супрацоўнікаў, так і да кліентаў, жыхароў і гасцей горада.
Заклікаем да 10 снежня ўпрыгожыць у навагодняй тэматыцы тэрыторыі і фасады будынкаў, вітрыны гандлёвых павільёнаў і забяспечыць работу ілюмінацыі штодня з 6.30 да 9.30 і з 16.30 да 23.00 па 14 студзеня.