Собирайся, народ, в купальский хоровод!

 Яркім, вясёлым і шматлюдным атрымалася свята народнага календара «Купалле» ў Міёрах на паўвостраве.

Адно з найстаражытнейшых славянскіх святаў Івана Купалы застаецца цікавым для сучаснікаў. Прысвечанае летняму сонцастаянню, яно ўбірае ў сябе розныя абрады. Так, дзяўчаты ў гэты дзень плятуць вянкі з кветак і траў. Вянок – сімвал жаночай прыгажосці і ўрадлівасці. На купальскім паўвостраве таксама было шмат прыгажунь у натуральных галаўных упрыгожваннях.

 Адзін з загадкавых сімвалаў свята – папараць-кветка, што зацвітае апоўначы. Вакол яе будаваўся сюжэт тэатралізаванага прадстаўлення, якім пацешылі публіку артысты цэнтра культуры і народнай творчасці. Героі гісторыі – Вадзянік, яго сыны, іх жонкі, Баба Яга і Кікімара. Ва ўсіх розныя мары і адзіны намер – адшукаць папараць-кветку, якая дапаможа ажыццявіць жаданае. Удалося гэта Ва-дзяніку, і ён загадаў, каб навокал запанавала дабрыня, а злосць і зайздрасць назаўсёды зніклі.

Разам з героямі казачнай гісторыі міярчане сустракалі на беразе возера Купалу і Купалінку, якія прывезлі агонь для святочнага кастра. Пасля гучала музыка і ля вогнішча кружыўся вялікі карагод – сімвал адзінства людзей, сувязі з прыродай і духоўнай чысціні. 

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий