Женщина года Миорщины
gazeta 7-03-2025, 09:34 2 189 На Міёршчыне / Навіны
Раённы выканаўчы камітэт рашэннем № 122 ад 21 лютага 2025 года прысвоіў пачэснае званне ў наступных намінацыях:
Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка
Эла Леанідаўна НЕМЯНЁНАК, жывёлавод філіяла «Павяцце».
У гаспадарцы восем гадоў, дысцыплінаваная і працавітая, граматна выконвае распараджэнні зоаветспецыялістаў, здольна спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы. Імкнецца павялічваць паказчыкі вытворчасці і паляпшаць захаванасць пагалоўя. За 2024 год забяспечыла сярэднясутачную прывагу ў групе дарошчвання ў 834 грамы, а гэта 112 % да ўзроўню 2023-га. Валавая прывага склала 24 тоны. Па выніках работы за мінулы год стала пераможцай раённага спаборніцтва сярод аператараў па дарошчванні БРЖ. У 2023-м была другой.
Добразычлівымі адносінамі да работы стварае спрыяльны клімат у калектыве. Актыўная ў грамадскім жыцці гаспадаркі.
Добрая гаспадыня, клапатлівая маці і любячая бабулю. Выхавала сына і дачку, мае чацвярых унукаў. Захапляецца кветкаводствам.
Ахова здароўя, сацыяльная абарона
Юлія Францаўна САВЕЙКА, рэнтгеналабарант ЦРБ.
Высокакваліфікаваны спецыяліст, дасканала валодае ведамі і метадамі аказання меддапамогі. Мае першую кваліфікацыйную катэгорыю па кваліфікацыі «медыцынская сястра». Сістэматычна павышае свой прафесійны ўзровень шляхам вывучэння спецыяльнай літаратуры і дапамагае насельніцтву ў фарміраванні здаровага ладу жыцця. Перавыканала планавыя паказчыкі па выніках работы за папярэдні год.
Уважлівая, добразычлівая, ветлівая і тактоўная. Валодае высокімі маральнымі якасцямі, карыстаецца аўтарытэтам сярод калег і насельніцтва раёна. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву, у культурна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, далучаючы да іх мужа і дзяцей.
Разам з мужам выхоўвае дзвюх дачок. Нэлі першакласніца, Вікторыя – першакурсніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Адукацыя, культура і мастацтва, спорт і турызм, сродкі масавай інфармацыі
Вольга Вітальеўна ПУПІНА, навуковы супрацоўнік Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея.
На пасадзе з 2008 года. Дысцыплінаваны, адказны, творчы работнік, граматны спецыяліст, умелы арганізатар. У ліку службовых абавязкаў распрацоўка канцэпцый, сцэнарыяў, планаў экспазіцый і выстаў, падрыхтоўка матэрыялаў да іх, збор і вывучэнне навукова-даследчай інфармацыі, экскурсійная і лекцыйная работа.
Здымалася ў тэлеперадачах і запісвалася на радыё. Летась распрацавала канцэпцыю праекта да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «НКА Памятае!», віртуальных экскурсій «Ткацтва» і «Ганчарства». Правяла 27 пешых экскурсій па Міёрах, што складае 150 % да ўзроўню 2023-га.
Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень, яна атэставаны экскурсавод, прымае ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці горада і раёна.
Замужам, у сям’і выхоўваецца двое сыноў.
Прамысловасць, жыллёва-камунальная гаспадарка, транспарт і дарожная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс, будаўніцтва, сувязь, гандаль, паслугі, прадпрымальніцтва
Валянціна Лявонцьеўна СЦЕПУЛЁНАК, прыбіральшчык памяшканняў структурнага падраздзялення «Добраўпарадкаванне і азеляненне (прыдамавая тэрыторыя)» УП ЖКГ.
У галіне занята дзесяць гадоў, да гэтага працавала на мясакамбінаце.
Стварае аптымальныя ўмовы для забеспячэння чысціні і парадку, афармляе кветкавыя кампазіцыі, азеляняе скверы і паркі райцэнтра. Яе адрознівае ўнутраная культура, выключная добрасумленнасць, высокае пачуццё адказнасці.
Падтрымлівае давераны ёй участак у належным стане, а гэта звыш 14 тысяч м2 вуліц, прыдамавых тэрыторый, паркаў, а таксама стварае бяспечныя і камфортныя ўмовы для жыцця і адпачынку гараджан і гасцей райцэнтра.
Умее арганізаваць рабочы працэс, правільна размеркаваць сілы і час. Адказна ставіцца да любога даручэння. Не лічыцца з асабістым часам.
Прынцыповая і патрабавальная да сябе, добразычлівая да калег, якасна выконвае сваю работу.
Мясцовае кіраванне і самакіраванне, ахова правапарадку, фінансавая, банкаўская і грамадская дзейнасць
Лілія Вікенцьеўна СПІРКОВІЧ, старэйшына аграгарадка Язна.
Выконвае абавязкі старэйшыны з 2005 года. Тэрыторыя яе абслугоўвання – вуліцы Клённая, Маладзёжная, Камсамольская, дзе ў 106 дварах пражывае 215 чалавек. Кожнага з іх ведае і ўмее знайсці падыход, усім гатова дапамагчы.
Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аграгарадка: арганізуе суботнікі па ўборцы могілак, праводзіць падворны абход па навядзенні парадку, кантрактацыі маладняку БРЖ, дапамагае ў правядзенні святаў вёскі і вуліц, арганізуе сельскія сходы, удзельнічае ў рэйдах па нядобранадзейных сем’ях і рабоце аглядавай камісіі, аказвае садзейнічанне ўчастковаму.
Яе паважаюць у вёсцы. Прынцыповая, патрабавальная да сябе, паказвае прыклад актыўнай работы.
Шмат гадоў з’яўляецца ўдзельніцай народнага фальклорнага калектыву «Язынка», жаночага клуба «Вера. Надзея. Любоў».
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.