Над вопросами дружно думали участники интеллектуального турнира “Эрудит”, который прошел на Миорщине

 Над пытаннямі, адказы на якія не знойдзеш у школьных падручніках, разважалі ўдзельнікі інтэлектуальнага турніру «Эрудыт», што прайшоў у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. Шэсць каманд са школ Міёршчыны спаборнічалі ў эрудыцыі, логіцы, творчым мысленні.

Два туры. У кожным па 12 пытанняў. Хвіліна на роздум – і картку з адказам здаюць журы. Чым менш каманд адказала на пытанне, тым вышэй яго рэйтынг.

Спабонічалі ў інтэлектуальным турніры каманды з СШ № 2 імя М. Ізварына, СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі, Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Чапукоўскай СШ, Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча і Язненскай СШ.

«Кола фартуны» накруціла 18

 Карціна Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» – таксама вядомая як «Джаконда» – знаёма кожнаму. Але мала хто ведае, што ў жанчыны, адлюстраванай на палатне, адсутнічае адна характэрная дэталь знешнасці, якая ёсць у любога чалавека. Што гэта за дэталь?

Гэта адзінае пытанне першага тура, на якое ўсе каманды адказалі правільна. У Мона Лізы няма броваў.

Палова пытанняў засталася без адказаў, хоць правільныя версіі ў каманд былі.

З запісаў Марка Пола: «На поўнач ад Арменіі ляжыць Царцыяніна. Там на мяжы ёсць вялікі калодзеж з маслам, якое ўжываюць пры скурных хваробах людзей і жывёлы». Як мы цяпер называем гэтае масла?

– Мы пісалі адказ, калі прагучала версія пра нафту. Але ўжо трэба была здаваць картку. Крыху крыўдна, – заўважаюць удзельнікі каманды «Знаўцы» з Чапукоўскай школы.

 Пра тое, што маслам, якім лечаць скурныя хваробы, можа быць нафта, падумалі і эрудыты з каманды «Кола фартуны» Дзісненскай СШ імя

М. Кузьміна, але для адказу выбралі іншы варыянт. Між тым толькі дзісненскія інтэлектуалы ведалі, што ўбор, які ў 14 – 16 стагоддзях насілі мужчыны, а з 17-га ён стаў выключна жаночым, гэта сарафан, а кампанентам панцыра воінаў Старажытнай Грэцыі і грашыма ў Старажытным Кітаі была соль.

– Кожную суботу ў школе праходзяць заняткі інтэлектуальнага гуртка, аднак да турніру рыхтаваліся дадаткова, – гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і кіраўнік гуртка Алена Красоўская. – На турніры каманду прадстаўляюць у асноўным дзесяцікласнікі.

 Другі раз на інтэлектуальным спаборніцтве каманда «Бэмс» з Язненскай СШ.

– На многія пытанні не адказалі, аднак гуляць вельмі цікава. Самым складаным падалося пытанне пра парту, – дзеляцца ігракі.

Гучала яно так.

Гэты звыклы для ўсіх прадмет з’явіўся прыкладна сто гадоў таму. Назва яго ўтварылася ад лацінскага слова «група», а сканструяваў яго знакаміты афтальмолаг Фёдар Эрысман, занепакоены дзіцячай блізарукасцю. Што гэта за прадмет?

Правільны адказ – парта. У другой палове 19 стагоддзя ў Расійскай імперыі паўсюль пачалі адчыняць народныя школы, аднак  спецыяльнай мэблі ў класах не было. Дзеці займаліся за сталамі, сядзелі на стулах або лаўках. Такая мэбля шкодзіла здароўю, на што звярнуў увагу Фёдар Эрысман. Ён прыдумаў першую канструкцыю парты: змацаваныя паміж сабой лаўка і стол. Стальніца (рус. столешница) нахілена: вучань, седзячы роўна, бачыць кнігі і сшыткі пад прамым вуглом.  Лаўка заходзіць за край стала, спінка падтрымлівае паясніцу, падстаўка дае ўпор нагам.

Гэтае пытанне здзівіла ўсіх ігракоў, ніводная каманда не адказала правільна.

У першым туры выйшлі ў лідары дзісненцы з пяццю правільнымі адказамі і 18 баламі.

Падрабязней у раённай газеце.

 

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий