День памяти воина-танкиста Михаила Кузьмина состоялся в Дисненской СШ

 Дзень памяці воіна-танкіста Міхаіла Кузьміна, па традыцыі, адбыўся 5 снежня ў Дзісненскай СШ, якая носіць імя героя.

У класах прайшлі ўрокі памяці і мужнасці. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Наталлі Астукевіч вучні падрыхтавалі шчымліва-кранальную літаратурна-музычную кампазіцыю «Мы памятаем». Гучалі песні ваенных гадоў і сучасныя, якія заклікаюць берагчы памяць і захоўваць мір.

  У чарговы раз узгадалі, якім бясстрашным чалавекам быў Міхаіл Кузьмін, як змагаўся на фронце за Радзіму, за наш маленькі гарадок. Не можа не захапляць факт з яго біяграфіі: у 21 год стаў Героем Савецкага Саюза. Гэта прыклад маладому пакаленню на ўсе часы. Чыталі радкі з яго пісем родным, дзе з вялікай любоўю гаварыў пра Радзіму і з болем – пра яе лёс, дзе гучала вялікая ўпэўненасць у перамозе нашага народа над ненавісным ворагам.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Міхаіла Кузьміна і настаўнікаў нашай школы, якія, пакінуўшы мірную працу, са зброяй у руках змагаліся за шчасце маладога пакалення.

 На мерапрыемства быў запрошаны старшыня гарвыканкама Яўгеній Баран. Падзякаваў за захаванне памяці пра герояў вайны, за грамадзянска-патрыятычную работу ў школе, адзначыў неабходнасць захавання гістарычнай праўды для нашай будучыні, падкрэсліў, што школьнікі павінны браць прыклад з абаронцаў Радзімы, быць годнымі іх памяці. Зрабіў падарунак школьнаму музею – уручыў яго кіраўніку Мікалаю Пацеенку арыгінал нумара газеты «Красная звезда» ад 10 мая 1945 года.

Ля брацкай магілы ў цэнтры горада правялі мітынг і ўсклалі вянок да падножжа памятнага знака М. Кузьміну.

 

Алена КРАСОЎСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фота прадаставіла аўтар.

 

0 комментариев

Добавить комментарий