Встреча с писательницей и художницей Галиной Загурской прошла в Миорах

Наслаждение от творчества и жизни, любовь к родному краю и интерес к его истории, источники вдохновения. Об этом и многом другом беседовали на встрече с писательницей и художницей Галиной Загурской в центральной районной библиотеке. Наша землячка представила читателям свою книгу "сонеты".

 Асалода ад творчасці і жыцця, любоў да роднага краю і цікавасць да яго гісторыі, крыніцы натхнення. Пра гэта і многае іншае гутарылі на сустрэчы з пісьменніцай і мастачкай Галінай Загурскай у цэнтральнай раённай бібліятэцы. Наша зямлячка прадставіла чытачам сваю кнігу «Санеты».

Галіна Пятроўна Загурская – асоба шматгранная. Па дыпломе настаўнік фізікі і матэматыкі, выкладала гэтыя дысцыпліны школьнікам і студэнтам. Працягвае займацца рэпетытарствам і з цікавасцю рашае для сябе складаныя задачы. Па патрэбе душы – паэт і мастак. Малюе з дзяцінства, піша са студэнцкіх гадоў, больш сур’ёзна і глыбока займацца творчасцю пачала на пенсіі. Першы зборнік вершаў выйшаў у 2007 годзе.

На сустрэчы паэт чытала вершы са свайго шостага па ліку зборніка «Санеты». У іх пра тое, што творчасць, як і ўсё ў жыцці, нараджаецца з любові, пра буслоў, што сталі сімвалам беларускага краю, пра бацьку і маці – мудрых людзей з багатым унутраным светам і пра шмат што іншае.

Малая радзіма Галіны Загурскай (у дзявоцтве Міснік) – вёска Лявонпаль. Згодна з дакументамі, нарадзілася 15 студзеня 1945 года. Так запісала яе маці. На самой жа справе будучая пісьменніца і мастачка з’явілася на свет 5 лістапада 1944-га. Таму, як сама заўважыла, дзень нараджэння святкуе двойчы. Прыгадваючы сваё дзяцінства, Галіна Пятроўна адзначыла:

– Яно ў мяне было шча-слівае, хоць і пасляваеннае. Усяго не хапала, але ўсё роўна мы былі шчаслівыя. Гайсалі па вёсцы. Тэлевізара не мелі, затое ўсе сажалкі былі абмераны. Неяк лёд на трываласць з сяброўкамі правяралі – і ўсе ўтраіх у ручай праваліліся. Ёсць у мяне цыкл санетаў, прысвечаных дзяцінству.

Адна са старонак біяграфіі звязана з Комі АССР. У горад Інта сям’я пераехала, калі Галіна скончыла восьмы клас. Пасля вярнуліся ў Лявонпаль. Галіна ўжо была студэнткай другога курса фізіка-матэматычнага факультэта Комі педінстытута, перавялася ў Віцебск.

З 1972 года Галіна Пятроўна жыве ў Полацку, які стаў ёй родным, часта бывае ў Лявонпалі.

 Прыгадала свае адчуванні, калі пасля доўгай адсутнасці на Радзіме зноў пачула беларускую гаворку:

– Як жа ўзрадавалася мая душа! Вось тады адчула, што я – беларуска. І з тае пары беларускай сябе адчуваю і пішу пераважна на беларускай мове. Менавіта па вяртанні на Радзіму напісала свае першыя вершы.

Аўдыторыя пацікавілася ў госці, як з’яўляюцца вершаваныя радкі.

– Алгарытмаў напісання вершаў няма. Прыходзіць – і пішаш. Часам адразу добра атрымліваецца, часам дапрацоўваеш. На заказ нічога добрага не атрымаецца, – адзначыла паэт. – Таксама і карціны пішуцца.

Дарэчы, у 2019 годзе карціны Галіны Загурскай былі ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Некалькі сваіх работ прывезла ў падарунак міёрскім бібліятэцы і гісторыка-этнаграфічнаму музею. У тым ліку з выявай адметных помнікаў Лявонпаля – калоны ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года і царквы Святой Жыватворнай Троіцы, узведзенай у

1774-м. Больш за непрыкметную гадзіну доўжылася сустрэча з пісьменніцай і мастачкай. Галіна Загурская зацікавіла аўдыторыю сваёй творчасцю, шматграннасцю асобы, шырокім кругаглядам. Адказваючы на пытанне пра разуменне шчасця, заўважыла:

– Шчасце – гэта быць вольным, рабіць тое, што хочацца, жыць напоўніцу і ўсім цікавіцца. Я лічу сябе шчаслівай, бо жыву менавіта так.

Какярына Рынкевіч.
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий