Миорщина присоединилась к акции «Дай лесу новае жыццё»
gazeta 17-10-2024, 09:32 1 584 На Міёршчыне / НавіныНа прошлой неделе Президент Александр Лукашенко дал старт республиканской акции «Дай лесу новае жыццё». Предстоящую субботу, 19 октября, Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды объявило Единым днем озеленения. Миорщина присоединилась к мероприятиям по посадке древесно-кустарниковой растительности.
На мінулым тыдні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка распачаў рэспубліканскую акцыю «Дай лесу новае жыццё». Сёння Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць Адзіны дзень азелянення. Міёршчына далучылася да мерапрыемстваў па пасадцы драўнінна-кустарнікавай расліннасці.
У Міёрах акцыя стартавала з вуліцы Камуністычнай. Азеляненнем тэрыторыі ля футбольнага поля займаліся кіраўніцтва раёна на чале са старшынямі райвыканкама Сяргеем Сямёнычавым і райсавета дэпутатаў – Валерыем Драба, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь. Высадзілі 80 саджанцаў сасны, даглядаць і паліваць якія належыць жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Сяргей Алегавіч падкрэсліў важнасць работы па азеляненні тэрыторый:
– Зялёныя насаджэнні, як і балоты, – гэта лёгкія прыроды. Трэба не толькі карыстацца яе багаццямі, але і аднаўляць іх. Гэта добрая справа дзеля нашых дзяцей, унукаў. Асабліва важныя такія мерапрыемствы для моладзі, каб яны перадавалі падобныя традыцыі наступным пакаленням.
Па словах кіраўніка раёна, гэта толькі адзін з участкаў. На азеляненне горада штогод выдзяляюцца сродкі. Сёлета падоўжыцца добраўпарадкаванне вуліцы Камуністычнай, дзе размесцяцца дэкаратыўныя расліны.
З задавальненнем саджае дрэвы Валерый Анатольевіч. Заўважае, што аднаўляць масівы – абавязак для работнікаў лесу, а яшчэ многія выконваюць яго па закліку душы. Усё больш далучаецца моладзь.
– Кожнае пакаленне робіць свой унёсак у азеляненне горада і раёна. Прыемна назіраць, калі едзеш на Павяцце, напрыклад, лес перад асфальтавым заводам. У 90-я гады там размяшчаўся кар’ер. Або лес у Асавых, дзе пасля вайны было чыстае поле. Гадоў праз дзесяць зашумяць лістотай дрэвы, якія саджаем цяпер, – расказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.
Традыцыйна далучаюцца да акцыі праваахоўнікі. У складзе каманды на чале з намеснікам начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце Андрэем Люцкім тры чалавекі. Ён адзначае ў ліку плюсаў падобных мерапрыемстваў карысць для грамадства і прыроды. Пакінуць пасля сябе добры след на зямлі – такім прынцыпам кіруецца і ў выхаванні сваіх дзяцей.
Маладая супрацоўніца Міёрскага раёна газазабеспячэння Дар’я Літвінава падкрэслівае яшчэ адзін бонус – згуртаванне калектыву:
– Акрамя таго, што мы робім карысную справу, яшчэ і кантактуем з калегамі. Дрэвы насычаюць паветра кіслародам. Для нас гэта важна, паколькі наш раён становіцца прамысловым.
Пасадка сквера стала першым этапам акцыі.
Учора прадстаўнікі Дзісненскага лясгаса разам з супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і школьнікамі саджалі туі ў парку ў Дзісне.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.