Работу отдела землеустройства рассмотрели на заседании райисполкома в Миорах

На начало года на Миорщине общая площадь земель превышала 178 тысяч гектаров. Доля сельскохозяйственных территорий сельхозназначения составляла 44%. Работу отдела землеустройства по осуществлению государственного контроля за использованием и охраной земель рассмотрели на заседании райисполкома.

 На пачатак года на Міёршчыне агульная плошча зямель перавышала 178 тысяч гектараў. Доля сельскагаспадарчых тэрыторый сельгаспрызначэння складала 44 %. Работу аддзела землеўпарадкавання па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама.

Начальнік аддзела землеўпарадкавання Павел Сушко заўважыў: агульная плошча зямель сельгасарганізацый складае 83 725 га, з іх 66 341 га – сельскагаспадарчага прызначэння. Іх уладальнікі – дванаццаць сельгаспрадпрыемстваў, чатыры юрыдычныя арганізацыі і 18 сялянска-фермерскіх гаспадарак. Сёлета спіс апошніх папоўнілі «Юрый Агра» і «Цітоўцы», у якіх у падпарадкаванні 75 гектараў.

Па словах Паўла Аляксандравіча, пытанні па выкананні заканадаўства аб выкарыстанні і ахове зямель да гаспадарак ёсць. Ім рэкамендавалі выправіць недахопы, меры адміністрацыйнага спагнання пакуль не прымяняліся.

Землі сельгаспрызначэння, занятыя драўнінна-хмызняковай расліннасцю, і землі запасу даследуюць праз Геапартал ЗІС і такім чынам вызначаюць меры, як уцягнуць іх у гаспадарчы абарот да 2030 года. Сёння на Міёршчыне такіх звыш 8 тысяч контураў на плошчы 8 849 га. З іх 295 га належаць увядзенню ў сельгасабарот, 23 ужо ўцягнуты, 1 300 перададуць для вядзення лясной гаспадаркі.

Звыш 7 тысяч га такіх зямель знаходзяцца на крутых схілах яраў, поймах рэк, а таксама дробнаконтурныя, маюць няправільную форму, знаходзяцца на аддаленні ад буйных лясных масіваў. Гэта азначае, што выкарыстоўваць іх у сельскай гаспадарцы ці перадаваць лясной немэтазгодна.

На 1 верасня суб’екты гаспадарання кампенсавалі страты на суму звыш 5 тысяч рублёў.

Выяўляюцца безгаспадарчыя і неэфектыўна выкарыстоўваемыя сельскагаспадарчыя землі і ў граніцах населеных пунктаў. У гэтым аддзелу дапамагаюць Дзісненскі гарвыканкам і сельвыканкамы. У прыватнасці, за студзень – верасень выявілі і ўцягнулі ў гаспадарчы абарот 120 гектараў, што раней належылі насельніцтву. Адна з галоўных прычын таго, што землі пустуюць, часова не запатрабаваныя – змяншэнне колькасці вяскоўцаў.

З пачатку года супрацоўнікі аддзела правялі 1 392 абследаванні зямельных участкаў, па іх выніках выяўлена 12 парушэнняў заканадаўства. Пяцёра гаспадароў павінны вярнуць тэрыторыі, выдадзеныя ў часовае карыстанне.

Адзін са спосабаў задзейнічаць незанятыя землі – прадаставіць іх насельніцтву для ўзвядзення жылля. На 1 верасня ў пералік па раёне было ўнесена 177 надзелаў агульнай плошчай 30 га. За восем месяцаў паступілі толькі тры адпаведныя заявы. Весці падсобную гаспадарку пажадалі 11 чалавек.

Тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, участкі для будаўніцтва дамоў прадастаўляюць без аўкцыёну. Ад іх рэалізацыі за студзень – верасень выручылі звыш 30 тысяч рублёў

Усяго з пачатку года разгледзілі 254 матэрыялы аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў.

Вядзецца работа па ўпарадкаванні і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў з надворнымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці. Сельвыканкамы знеслі 19 адзінак на плошчы 3,9 га. Гэтыя надзелы ўключаны ў пералік свабодных, аднак не вельмі карыстаюцца попытам, паколькі парушаецца ўрадлівасць глебы, будаўнічае смецце перашкаджае ўзворванню зямлі, яны маюць дробную контурнасць.

У інфармацыйную сістэму ўнесена звыш 10 тысяч зямельных участкаў з прыкметамі самавольнага заняцця. На 1 верасня 203 факты пацвердзіліся. Грамадзяне ўзводзілі на захопленых землях капітальныя будынкі. Ад платы за іх легалізацыю атрымана звыш 12,6 тысячы рублёў. Усяго за ўзаконьваннем звярнулася 49 чалавек.

Штогод аддзел разам з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельвыканкамамі праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з баршчэўнікам. Сёлета апрацавалі амаль 350 га.

У кожнага надзела ёсць уласнік, таму попыт будзе строгі, заўважыў старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў. Усе службы павінны працаваць у адзіным ключы – фарміраваць у юрыдычных і фізічных асоб культуру беражлівых адносін да зямлі. Калі не атрымаецца, то караць будуць рублём. Інакш парадку не будзе.

Алена Вароніна.

0 комментариев

Добавить комментарий