О требованиях по эксплуатации гражданских беспилотных летательных аппаратов напоминает младший участковый инспектор милиции Миорского ОВД
gazeta 8-09-2024, 12:23 126 На МіёршчынеУказ № 297 "О государственном учете и эксплуатации гражданских беспилотных летательных аппаратов" подписал Президент 25 сентября 2023 года. Требования нормативного документа напоминает младший участковый инспектор милиции РОВД Даниил Смирнов:
Указ № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» падпісаў Прэзідэнт 25 верасня 2023 года. Патрабаванні нарматыўнага дакумента нагадвае малодшы ўчастковы інспектар міліцыі РАУС Данііл Смірноў:
– Указам прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захаванне, эксплуатацыя і вытворчасць грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам для мэт прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Для ўвозу беспілотнікаў неабходна атрымаць дазвол у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарта і камунікацый.
Фізічным асобам ажыццяўляць увоз, захаванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў забаронена.
Нельга знаходзіцца ў зонах, забароненых для выкарыстання беспілотнікаў, без узгаднення з дзяржорганамі, у інтарэсах якіх яны ўстаноўлены. Такія месцы вызначае Служба бяспекі Прэзідэнта ў адпаведнасці з законам «Аб дзяржаўнай ахове».
Палёты забаронены над населенымі пунктамі, за выключэннем сельскіх. Для ажыццяўлення палёту ў дапушчальных месцах карыстальнік абавязаны падаць план або заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы ў цэнтр Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху.
Каардынаты небяспечных зон, у межах якіх дапускаюцца палёты беспілотнікаў і авіямадэляў, прыведзены ў пераліку небяспечных зон у паветранай прасторы Беларусі. Азнаёміцца з яе графічным прадстаўленнем можна на сайце map.nca.by.
Аэрафотаздымка патрабуе дазволу Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён выдаецца бясплатна і ў кароткія тэрміны.
Указ Прэзідэнта «Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў» дазваляе ваеннаслужачым воінскіх фарміраванняў і супрацоўнікам органаў унутраных спраў, работнікам ваенізаванай аховы прымяняць спецсродкі, зброю, баявую і спецыяльную тэхніку для спынення палётаў беспілотнікаў, якія ажыццяўляюцца з парушэннем заканадаўства. Адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф, які для фізічнай асобы складае да 20 базавых велічынь, для юрыдычнай – да 50. Паўторнае правапарушэнне караецца штрафам ад 10 да 50 базавых для фізічнай асобы, ад 20 да 100 – для юрыдычнай.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.