"Где обитают песчаные блохи и что о них нужно знать, чтобы уберечься от укусов?" - поведала врач-эпидемиолог Елена Тонковид на Миорщине
gazeta 26-08-2024, 15:00 478 На Міёршчыне / Здароўе
Неприятными надоедливым соседомв доме могут стать песчаные блохи.Активныев любоевремягода и довольно продолжительное время – 30-40 дней – могут обходиться без еды.Постоянно не живут на теле хозяина, а заскакивают, чтобы насосаться крови.
Непрыемным і надакучлівым суседам у доме могуць стаць пясчаныя блохі. Актыўныя ў любую пару года і даволі працяглы час – 30-40 дзён – могуць абыходзіцца без ежы. Пастаянна не жывуць на целе гаспадара, а заскокваюць, каб насмактацца крыві.
Трапіўшы ў жыллё, блохі займаюць падсцілкі хатніх гадаванцаў, ворс дываноў, шчыліны за плінтусамі, мяккія цацкі, абіўку мэблі, матрацы. Тэст на іх наяўнасць – тканіна ці ліст белага колеру, пакладзеныя на падлогу. На светлым хутка стануць заўважнымі цёмныя насякомыя. Таксама пра нежаданых суседзяў сведчаць чырвоныя, крыху ўздутыя плямкі на скуры – сляды ад укусаў. Яны ўзнікаюць раніцай, размяшчаюцца ланцужком і вельмі свярбяць. Пры часанні могуць развівацца ўскладненні ў выглядзе гнайнічковых захворванняў.
У блыхах працяглы час застаюцца жыццяздольнымі ўзбуджальнікі розных інфекцыйных захворванняў, якія пры крывасмактанні могуць перадацца чалавеку.
Асноўны спосаб абароны – знішчэнне блох з дапамогай спецыяльных дэзынсекцыйных сродкаў. Пасля рэкамендуецца правесці вільготную ўборку. Пад ложкамі і шафамі можна раскласці сухія галінкі палыну, лаванды, піжмы або мячэшкі з сасновым пілавіннем, пах якіх блохі не любяць.
Для знішчэння насякомых у кватэрах і дамах прыватныя асобы могуць на платнай аснове заказаць правядзенне дэзынсекцыйных мерапрыемстваў у арганізацыях, якія маюць спецыяльны дазвол на правядзенне такіх відаў работ.
Дэзынсекцыйныя мерапрыемствы ў шматкватэрных жылых дамах, месцах агульнага карыстання праводзяцца спецыялізаванай арганізацыяй па заяўцы УП ЖКГ.
Алена ТАНКАВІД.
Фота для ілюстрацыі.