Согласно трудовой книжке Александр Прашкевич занят почти 40 лет в ОАО «Турково»
gazeta 30-07-2024, 16:00 444 На Міёршчыне / Вытворчасць
Врядлив кругу сельскохозяйственных забот найдетсято дело, которым не приходилось бы заниматься трактористу-машинисту ОАО «Турково» АлександруПрашкевичу. Согласно трудовойкнижке, в сельскомхозяйствезанятпочти40лет. Между тем еще мальчишкой-подростком каждый день работал в колхозе.Ему это было интересно.
Наўрад ці ў коле сельскагаспадарчых клопатаў знойдзецца тая справа, якой не даводзілася б займацца трактарысту-машыністу ААТ «Туркова» Аляксандру Прашкевічу. Згодна з працоўнай кніжкай, у сельскай гаспадарцы заняты амаль 40 гадоў. Між тым яшчэ хлапчуком-падлеткам штолета працаваў у калгасе. Яму гэта было цікава.
А што без справы басцяцца? На зерняскладзе працаваў, на коннай грабілцы. Калі падрос, стаў памочнікам камбайнера. На першы заробак купіў веласіпед, – прыгадвае сваё дзяцінства суразмоўнік.
Засталі Аляксандра Прашкевіча на адным з палеткаў гаспадаркі на адвозе зялёнай масы. Сваім «Беларусам» кіруе чатырнаццаць гадоў. Сам пераабсталяваў рухавік. Самы стары ў раёне трактар выглядае малайцом.
За гады працы ў гаспадарцы механізатар кіраваў і Т-16 з кузавам наперадзе, і гусенічным Т-150, і магутным Кіраўцам. Працаваў на камбайне, абслугоўваў фермы. Цяпер яго справа – араць, сеяць, адвозіць. Зімой рамантуе свайго «каня». Два гады, як пайшоў на льготную пенсію, але ні дня не застаўся дома. Па-ранейшаму раніцай спяшаецца на працу.
– Папрасілі дапамагчы, здароўе ёсць, чаму б не працаваць, – аргументуе аграрый. – Наша пакаленне да адказнасці і працавітасці прывучана. Мы за сваю гаспадарку змагаемся. Ды і заробак добры. Мае бацькі ўвогуле за працадні працавалі.
Родам Аляксандр Аляксандравіч з вёскі Гараўцы, што непадалёк ад Туркова. Рос у сям’і, дзе выхоўвалася пяцёра дзяцей. Тата трактарыстам працаваў, маці – даяркай, трымалі сваю гаспадарку, дзеці дапамагалі са штодзённымі клопатамі.
– Гэта цяпер усе ў тэлефонах сядзяць. У мяне, дарэчы, звычайны кнопачны і цалкам задавальняе, – заўважае суразмоўнік.
Пасля школы Аляксандр скіраваўся ў вучылішча ў Відзы, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля і трактарыста. Затым армія. Служыў у горадзе Савецк Калінінградскай вобласці ў ракетных войсках. Адтуль вярнуўся дадому і ў пачатку 1986 года ўладкаваўся на працу ў родную гаспадарку. Паехаць у горад думкі не ўзнікала.
– Мне там дыхаць няма чым, – гаворыць сяльчанін. – Да сына ў Наваполацк наведваемся, але доўга не магу там заставацца.
Бацькі чакаюць сына з сям’ёй дома ў Туркове. Пяцігадовая ўнучка любіць пасядзець у дзядулевым трактары. Гаспадарку цяпер не трымаюць, заняты клопатамі на агародзе. Аляксандр Аляксандравіч дапамагаў жонцы градкі палоць. Займаўся гэтым пасля рабочага дня, які летам пачынаецца ў сем раніцы і завяршаецца пасля сямі гадзін вечара, а то і пазней. Паспявае і парыба- чыць, і ў лесе грыбы пашукаць.
– Вольны час ёсць. І выспацца можна, – заўважае працаўнік і спяшаецца ў кабіну трактара: – Трэба ехаць. Не будзем робіць, кароўкі зімой галодныя застануцца.
ХАРАКТАРЫСТЫКА КІРАЎНІКА
Аляксандр Жук, дырэктар ААТ «Туркова»:
– У нас ёсць касцяк працаўнікоў, на якіх трымаецца гаспадарка. Разумеюць, што такое сельскія клопаты, і імкнуцца выконваць справу якасна і ў тэрмін. Сярод іх Аляксандр Аляксандравіч Прашкевіч. Задзейнічаны круглы год і ў справу ўкладвае душу. Такія работнікі замяняюць двух, а то іх трох. Прыемна з імі працаваць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.