Поинтересовались, какие потери принесла непогода лесному хозяйству на Миорщине
gazeta 29-07-2024, 10:55 1 530 На Міёршчыне / Грамадства / Здарэнні
Погода иногда выходит из себя. Последствия урагана, который в середине июля обрушился на Гомельскую область, продолжают ликвидировать. В гораздо меньшей степени пострадала от капризов небесной канцелярии Миорщина. Поинтересовались, какие потери принесла непогода лесному хозяйству.
Надвор’е часам выходзіць з сябе. Наступствы ўрагана, што ў сярэдзіне ліпеня абрынуўся на Гомельскую вобласць, працягваюць ліквідоўваць. У значна меншай ступені пацярпела ад капрызаў нябеснай канцылярыі Міёршчына. Пацікавіліся, якія страты прынесла непагадзь лясной гаспадарцы.
– Па сутнасці, страт няма, – адзначае начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Дзісненскага лясгаса Мікалай Шульга. – Агульная плошча ляснога фонду складае 103,3 тысячы гектараў. Суцэльныя павалы выяўлены на плошчы ў шэсць гектараў у аб’ёме 1,3 тысячы метраў кубічных, выбарачныя – на плошчы ў 26 га ў аб’ёме 0,2 тысячы метраў кубічных. Гэта кропля ў моры. З суцэльных павалаў ужо распрацаваны пяць гектараў у аб’ёме адной тысячы метраў кубічных, з выбарачных – 10 га з аб’ёмам 0,1 тысячы метраў кубічных. Драўніну аператыўна нарыхтоўваем і вывозім, таму сваіх якасцяў яна не губляе. У выпадку выяўлення новых участкаў з паваламі, таксама будзем хутка іх распрацоўваць.
Значны аб’ём работы чакае дзісненскіх лесаводаў на Гомельшчыне. На гэтым тыдні накіравалі працаўнікоў і тэхніку ў Жлобінскі лясгас. Прыступілі да справы на адведзеных 30 гектарах суцэльных высечак.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.