О мерах по обеспечению дисциплины и общественного порядка в сельской местности рассказал старший участковый инспектор милиции из Миор

Когда-то деревня была символом мудрости и трудолюбия. Сейчас на селе встретишь другие, совершенно не достойные для подражания примеры. О комплексе дополнительных мер по обеспечению дисциплины и общественного порядка в сельской местности рассказал старший участковый инспектор милиции Виктор Гордукевич.

 Калісьці вёска была сімвалам мудрасці і працавітасці. Цяпер на сяле сустрэнеш іншыя, зусім не вартыя для пераймання прыклады. Пра комплекс дадатковых мер па забеспячэнні дысцыпліны і грамадскага парадку ў сельскай мясцовасці расказаў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Гардукевіч.

– Комплекс праводзіцца на тэрыторыі вобласці з 19 красавіка з мэтай уцягнуць у працоўную дзейнасць не занятых у эканоміцы асоб, павысіць працоўную дысцыпліну на аб’ектах аграпрамысловага комплексу і знізіць узровень алкагалізацыі насельніцтва, – адзначае ўчастковы інспектар. – У ліку асноўных прыярытэтаў – працаўладкаванне працаздольных грамадзян, якія не працуюць і вядуць пераважна асацыяльны лад жыцця, прыняцце ў адносінах да іх мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі. Ажыццяўляецца гэтая дзейнасць сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі: органамі апекі і папячыцельства, адукацыі, аховы здароўя, аддзеламі па надзвычайных сітуацыях, цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікамі камунальнай службы і так далей. Сіламі супрацоўнікаў страявых падраздзяленняў на сяле арганізаваны прафілактычныя адпрацоўкі грамадскіх месцаў з улікам графіка работы магазінаў і аб’ектаў выязнога гандлю.

Як заўважыў Віктар Гардукевіч, грамадзян, якія не працуюць і вядуць асацыяльны лад жыцця, разгледзяць на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Для вырашэння пытання наконт іх працаўладкавання будуць запрашаць кіраўнікоў сельгасарганізацый. Для тых, хто не пажадае стаць на шлях выпраўлення, правядуць адпаведныя мерапрыемствы па накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

 ДАРЭЧЫ
Кожную сераду ва ўсіх грамадскіх пунтках аховы правапарадку ўчастковыя інспектары міліцыі ажыццяўляюць прыём грама- дзян. У сельскай мясцовасці – з 10.00 да 13.00. У Міёрах і Дзісне – з 17.00 да 20.00.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий