Храм в порядок вместе привели в Перебродье

Мир держится на неравнодушных людях, которые не способны пройти мимо, всегда готовы помочь и поддержать. Благодаря чуткости добрых людей наш храм святого великомученика Георгия Победоносца в Перебродье приобрел должный вид.

 Свет трымаецца на нераўнадушных людзях, якія не здольныя прайсці міма, заўжды гатовы дапамагчы і падтрымаць. Дзякуючы чуласці добрых людзей наш храм Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосцы ў Пераброддзі набыў належны выгляд.

Вялікую ўдзячнасць выказваем нашаму спонсару Васілю Пальчэху і яго сям’і за матэрыяльную падтрымку. Шчыры дзякуй кіраўніку ВУПКУ «Міёрскі» Васілю Міхалківу, чыё залатое сэрца заўжды адгукаецца на просьбы пра дапамогу. Гэтаму няма цаны. Нягледзячы на занятасць, асабістыя справы, ён ставіць на першае месца чалавечыя адносіны. Яго дабрыня і імкненне зрабіць свет больш міласэрным ніколі не забудуцца.

Удзячны будаўнічай брыгадзе ВУПКУ «Міёрскі», Дзісненскаму лясгасу, УП ЖКГ, брыгадзе будаўнікоў ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс», прадстаўнікам раённай арганізацыі БРСМ, старшыні Перабродскага сельвыканкама Віктару Дзеравянчыку. Разам мы змаглі справіцца з пастаўленай задачай.

Жадаем усім дабра, здароўя, росквіту, пабольш цеплыні на жыццёвым шляху. Няхай вас беражэ Бог!

16 чэрвеня ў перабродскім храме адслужаць малебен аб здароўі за ўсіх, хто аказваў дапамогу ў яго рамонце. Чакаем вас!

Прыхаджане храма.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц.

 

0 комментариев

Добавить комментарий