Женский день в отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН отметили в теплой атмосфере в Миорах

 Женский день в отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов ТЦСОН отметили в теплой атмосфере за чаепитием. Для участников подготовили оригинальные поздравления и приятные сюрпризы.

 Жаночы дзень у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН адзначылі ў цёплай атмасферы за чаяпіццем. Для ўдзельнікаў падрыхтавалі арыгінальныя віншаванні і прыемныя сюрпрызы.

На святочна-забаўляльную праграму «Для мілых дам»запрасілі ўдзельнікаў раённых арганізацый «Беларускае таварыства інвалідаў», «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Наведвальнікі аддзялення прыйшлі са сваімі матулямі.

Пяшчотны і традыцыйны складнік свята 8 Сакавіка – кветкі. Пра іх загадзя паклапаціліся ўмельцы ў працоўных майстэрнях. Хлопцы запісалі віншавальны відэаролік для жанчын.

 З віншаваннямі і добрымі пажаданнямі завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Аксана Ашурка.

Гучалі цёплыя словы, прыгожыя вершы, шчырыя кампліменты. Уключылі ў праграму забаўляльныя конкурсы. Упрыгожыла свята выстава вырабаў у тэхніцы макрамэ валанцёра аддзялення Кацярыны Закрэўскай. Таксама яна правяла майстар-клас па стварэнні жаночага ўпрыгожвання, якое ўдзельніцы забралі з сабой.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з альбома аддзялення.

0 комментариев

Добавить комментарий