В Язно голосуют за благополучие малой родины
gazeta 22-02-2024, 18:54 682 На Міёршчыне / Выбары 2024
У трэці дзень датэрміновага галасавання ў маршруце карэспандэнтаў значыўся Язненскі выбарчы ўчастак № 19. Ён размясціўся ў будынку сельвыканкама.
Тут прыемнае ажыўленне. Вяскоўцы актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, заўважае старшыня выбарчай камісіі Дзіна Кавалёнак. Апоўдні наведваюцца пенсіянеры і сацыяльныя работнікі, тыя, хто звяртаецца да старшыні сельвыканкама. У канцы рабочага ідуць на ўчастак сяльчане працаздольнага ўзросту. За першыя два дні прагаласавала каля 15 % выбаршчыкаў, сярод іх і Дзіна Мікалаеўна:
– Каб наша краіна квітнела і панаваў мір, кожны павінен прагаласаваць. Выбіраю дэпутатаў, якія будуць падтрымліваць стабільнасць у Беларусі, спакой і дабрабыт.
Запатрабавана надомнае галасаванне. Каля паловы жыхароў участка – пажылыя людзі, для многіх шлях няблізкі. Да іх камісія скіруецца ў нядзелю.
Актыўнічае моладзь. Для дзевятнаццацігадовага зваршчыка КУП «Язна» Дзмітрыя Дэпутатава гэта першая выбарчая кампанія. Крыху хвалюецца. Члены камісіі падказваюць, як зарыентавацца ў бюлетэнях. Заходзіць у кабінку і хутка прастаўляе галачкі. Старшыня камісіі віншуе хлопца і ўручае ў падарунак Канстытуцыю.
У Леаніда Шчарбіцкага, наадварот, на рахунку не адна выбарчая кампанія:
– Законаў прытрымліваюся, галасую заўсёды. Жонцы нясуць бюлетэнь дадому, а я сам прыязджаю. Сорак гадоў адробіў у меліярацыі, цяпер на пенсіі. Што для ўсіх нас важна? Каб быў мір, каб краіну сваю захаваць.
Для старшыні сельвыканкама Валянціны Фядзьковіч, як і для многіх сяльчан, выбары – гэта свята. Яму папярэднічае вялікая падрыхтоўка. Унёсак старшыні сельвыканкама ў фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вяскоўцаў важны. На сваім прыкладзе паказвае, што можна жыць і працаваць на дабрабыт сваёй малой радзімы.
– Месца жыхарства ніяк не ўплывае на якасць жыцця. Кожны жыве так, як хоча. І ў вёсцы можна быць шчаслівым. Працаваць трэба паўсюль, таму важна ўкладваць свае сілы і старанні ў нашу дзяржаву, у сваю малую радзіму, – адзначае Валянціна Мікалаеўна.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.