Неделя нулевого травматизма на Миорщине проходила с 12 по 18 февраля
gazeta 19-02-2024, 17:43 381 На Міёршчыне
Бяспецы працы надаецца вялікая ўвага на прадпрыемствах раёна. Тыдзень нулявога траўматызму прахо- дзіў з 12 па 18 лютага.
Па дадзеных Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы, у арганізацыях Віцебшчыны летась адзначалася зніжэнне агульнай колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці з 220-ці да 205 выпадкаў. У іх выніку загінула 13 чалавек, што таксама менш – 14 у 2022-м.
У ліку найбольш характэрных прычын невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы – 15,7 %, незабеспячэнне пацярпелага сродкамі індывідуальнай абароны – 2,2 %, яго допуск да работы без навучання і праверкі ведаў, стажыроўкі ці інструктажу – 4,5 %, парушэнне правіл дарожнага руху іншай асобай – 4,5 %, патрабаванняў бяспекі іншымі работнікамі – 9 %, патрабаванняў праектнай дакументацыі – 2,2 %, асабістая неасцярожнасць – 15,7 %.
У адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна таксама атрымаў траўмы адзін чалавек. Зарэгістраваны няшчасны выпадак са смяротным вынікам, які не адносіцца да вытворчых. Выклікала гібель механічная асфіксія, а таксама знаходжанне работніка ў стане алкагольнага ап’янення.
На Міёршчыне працягваецца работа па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». За студзень – снежань 2023 года ў арганізацыях за парушэнні вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай або працоўнай дысцыпліны (прагулы) да 58 работнікаў прымянілі меры дысцыплінарнага спагнання, з іх 33 звольнілі. Страцілі работу за распіццё спіртных напояў у працоўны час або на месцы работы шэсць чалавек.
У мінулым студзені меры дысцыплінарнага спагнання за парушэнне патрабаванняў Дырэктывы № 1 прымянілі ў адносінах да 14 службовых асоб і іншых работнікаў, з іх траіх звольнілі.
Летась мабільная група райвыканкама правяла 63 абследаванні арганізацый розных відаў дзейнасці і форм уласнасці, падчас рэйдаў выявіла і рэкамендавала да ўстаранення 532 парушэнні. Прайшлі пяць месячнікаў па бяспечных умовах працы.
Работа ў дадзеным накірунку працягваецца. Сёлета з 11 студзеня па 12 лютага, згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама ад 11 студзеня 2023 года № 8р, прайшоў месячнік па бяспечных умовах працы ў зімовы перыяд. Выяўлена 68 парушэнняў заканадаўства.
Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама ад 11 студзеня 2024 года № 9р, з 12 па 18 студзеня ў арганізацыях раёна прайшоў Тыдзень нулявога траўматызму. Яго мэта – забяспечыць бяспеку і здароўе людзей на рабочых месцах, папярэдзіць выпадкі вытворчага траўматызму ў арганізацыі шляхам аператыўнага выяўлення норм аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі. Прынцыпы мерапрыемства – прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўнікоў і кожнага супрацоўніка за бяспеку і захаванне патрабаванняў па ахове працы; ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці.
Ахова працы для работніка – надзейны спосаб захаваць жыццё, здароўе і працаздольнасць.
Сафія ЦЫРКІНА, галоўны спецыяліст упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





