Начальник ДРСУ-203 из Миор: "Участвовать в выборах важно – таким образом народ избирает лидеров, за которыми будет идти следующие пять лет"

 

Руслан Смірноў, начальнік ДРБУ-203:

– Удзельнічаць у выбарах важна – такім чынам народ абірае лідараў, за якімі будзе ісці наступныя пяць гадоў. Гэтыя людзі ствараюць законы, якіх нам належыць прытрымлівацца. У маіх інтарэсах выбраць таго кандыдата, праграма якога мне блізкая, каб жыць у такой краіне, якой я хачу. Менавіта для гэтага і трэба ісці на ўчастак і аддаваць свой голас. Раблю гэта з надзеяй, што будзем жыць яшчэ лепш. Усе мы імкнёмся да светлай будучыні, але ствараць яе трэба самім – для сябе, сваёй сям’і, сваіх землякоў. Выбраць дастойных людзей – наша агульная задача.

Я сачу за этапамі выбарчай кампаніі. Скончылася вылучэнне кандыдатаў, цяпер ідзе іх рэгістрацыя. Упершыню ў нас пройдзе адзіны дзень галасавання. І гэта мэтазгодна, бо мы не можам штогод знаходзіцца ў выбарчай кампаніі. Такім чынам дзяржава сэканоміць час і фінансавыя сродкі. Для насельніцтва гэтая навацыя не дадасць клопатаў. Сёння ўсе падыходзяць да выбару свядома і загадзя ведаюць, за каго аддадуць свой голас: па кожным кандыдаце можна знайсці інфармацыю ў СМІ, у інтэрнэце.

Дэпутат служыць народу. Выбіраючы яго, мы спадзяёмся на светлую будучыню, мірнае неба над галавой, годны заробак, добрыя ўмовы працы. Яго дзейнасць шматвектарная, таму павінен разбірацца ў многіх галінах, нават калі з гэтым не звязана яго прафесія. Кандыдат павінен быць мудрым, энергічным і адказным.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.