Прочная дружба с глиной у миорчанина Юрия Сауть
gazeta 17-01-2024, 15:41 2 627 На Міёршчыне / Вясковае жыццёВ числе основных характеристик керамики-твердость и прочность. Таким же оказалось и увлечение изделиями из глины у Юрия Сауть. В этом году десять лет, как посетитель отделения реабилитации, реабилитации инвалидов ТЦСОН открыл для себя необычный мир керамического творчества.
У ліку асноўных характарыстык керамікі – цвёрдасць і трываласць. Такім жа аказалася і захапленне вырабамі з гліны ў Юрыя Савуць. Сёлета дзесяць гадоў, як наведвальнік аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН адкрыў для сябе незвычайны свет керамічнай творчасці.
Скарбонкі з выявай міёрскага касцёла, вазы і алоўніцы з жураўлямі і журавінамі, дэкаратыўныя званочкі і талерачкі… Разнастайнасць керамічных вырабаў, што ствараюць наведвальнікі рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Лаўка цудаў» у аддзяленні рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН, уражвае і здзіўляе. Сярод навінак – падстаўкі для кнігі і тэлефона з выявай Дракона. Ёсць і магніцікі з сімвалам 2024 года. Эскізы арыгінальных сувеніраў распрацоўвае гаспадыня майстэрні Алена Плехтан, а ўвасабляць ідэі ў рэальнасць дапамагаюць памочнікі, самы актыўны з якіх – Юрый Савуць.
З тэрытарыяльным цэнтрам Юрый пазнаёміўся бліжэй у 2012-2013 гадах, калі ў аддзяленні для інвалідаў прахо- дзіў адаптацыю па прафесіі рабочага зялёнага будаўніцтва. Разам з тым пачаў наведваць гурткі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Летам 2014-га прыйшла працаваць у аддзяленне Алена Плехтан і захапіла яго наведвальнікаў керамікай.
– Пачыналі з невялікіх гліняных дамавічкоў. Паступова пашыралі асартымент вырабаў, – расказвае Алена Анатольеўна. – На большасці работ адлюстроўваем адметнасці міёрскага краю, каб паказаць жыхарам іншых рэгіёнаў мясцовую прыгажосць. Нашы сувеніры карыстаюцца попытам на святах, у будні іх нярэдка прыходзяць набыць у аддзяленне. Таму ўвесь час папаўняем колькасць сувенірнай прадукцыі.
Ладзяць у аддзяленні майстар-класы па роспісе керамічных вырабаў для рознай аўдыторыі. Нядаўна спрабавалі свае сілы педагогі і навучэнцы раённага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Напярэдадні Юрый актыўна дапамагаў нарыхтаваць матэрыял. У прынцыпе, гліна ў яго руках практычна штодня.
– Падабаецца ляпіць. Гэта вельмі цікава, што заўгодна можна прыдумаць, – заўважае ён. – Аднойчы паспрабаваў – і ўжо столькі гадоў займаюся. Дома таксама ёсць вырабы з керамікі. Падарункі для мамы сваімі рукамі майструю. У сёлетніх планах ствараць скарбонкі з сімвалам года.
Упэўнена і з лёгкасцю замешвае Юрый цеста з глінянага парашку. Ведае, колькі вады і воцату трэба дабавіць, каб матэрыял для работы атрымаўся належнай кансістэнцыі. З кожным годам дадаецца майстэрства ў руках, і рэчы атрымліваюцца яшчэ больш прывабнымі. У лістапа- дзе 2022-га на міжрэгіянальным фестывалі творчасці людзей з інваліднасцю «Зорка надзеі» ў Лепелі работам Юрыя Савуць прысудзілі трэцяе месца.
– Мы вельмі радаваліся яго поспеху, – гаворыць Алена Плехтан. – Напэўна, не кожны можа працаваць з глінай. Трэба адчуваць матэрыял, сябраваць з ім. Юрый раскрыў свой талент і працягвае яго развіваць.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.