Счастливого нового года желали жителям Миорщины сотрудники ЦКиНТ на праздничном концерте

 "И будет праздник". Так назвали новогодний концерт в Миорском Центре культуры и народного творчества. И праздник был! Яркий и веселый, красивый и романтичный, добрый и интересный – новогодний.

Творчы навагодні падарунак артысты ЦКіНТ падрыхтавалі для міярчан у апошні пятнічны вечар 2023 года. Гэта быў вечар цёплых сустрэч і прыемных сюрпрызаў.


 Песенным пажаданнем знайсці шчасце ў новым годзе распачала святочную праграму Святлана Ішчук. З першага прыпеву гледачы падтрымалі салістку апладысментамі. Падкрэслілі імі радасць сустрэчы з Юрыем Казловым. Падпявалі радкі песні «Белыя ружы» Ягору Абалевічу.
Як заўважыў вядучы і рэжысёр святочнай праграмы Аляксей Рачыцкі, пад Новы год хочацца верыць у добрае і чакаць цудаў. Апошнія здараліся адразу на сцэне. Заварожыла гучанне «Касмічнай балады» французскага калектыву «Space» ў выкананні педагогаў дзіцячай школы мастацтваў. Салісткі народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Мёрыца» Дар’я Каралькова, Дзіяна Лямеза і Ганна Мацукова захапілі эфектнымі вобразамі і таленавітым выкананнем вядомай кампазіцыі «Сіні іней». Іх сольныя нумары таксама запомніліся. Каларыйную порцыю тонкага гумару дабавілі ў святочную праграму ўдзельнікі тэатра мініяцюр «Свае хлопцы».


Хто ў доме галоўны? Прагучала пытанне для гледачоў, і хтосьці заўважыў – «Дзеці!» На сцэне для іх таксама ёсць месца. Цёпла сустракала зала юных танцораў дзіцячай школы мастацтваў, салістаў Ягора Шокеля, Валерыю Паўлоўскую. Ад гледачоў для іх – удзячныя апладысменты, ад арганізатараў канцэрта – падарункі. Смачную здобу прадаставіў мясцовы хлебазавод, а керамічныя сувеніры змайстравалі ўмеліцы ЦКіНТ Алена Батарчук і Ганна Хандусенка. Такія ж сюрпрызы чакалі ўсіх дзяцей у глядзельнай зале.


 У розны колер афарбаваны дні. Бываюць яркія, здараюцца змрочныя. Аднак у любы час усё цягнецца да святла, нагадаў на развітанне вядучы. Фінальную песню артысты падсвяцілі цёплымі агеньчыкамі свяцільняў і запэўнілі, што новы год будзей найлепшым. Няхай гэта спраўдзіцца!


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.