Главную елку торжественно открыли в Миорах
gazeta 21-12-2023, 11:00 1 155 На Міёршчыне
Снег растаяў, а Дзядулі Марозы ўсё роўна прыйшлі. І разам са Снягуркамі падарылі святочны настрой дзятве і дарослым, што ўвечары 20 снежня завіталі на ўрачыстае адкрыццё галоўнай елкі раёна.
«А зачем вас дедушек целых три? Кто же настоящий-то разбери.
И совсем не нужно нас разбирать: нас тогда получится целых пять…»
Прыгадаліся радкі песні з тэлевізійнага навагодняга агеньчыка, пакуль назірала за шэсцем Дзядоў Марозаў па вуліцы Дзяржынскага ў райцэнтры. Толькі іх тут было не тры, не пяць, а амаль два дзясяткі. Кожны са сваёй Снягуркай. Казачнае шэсце на чале з Новым годам крочыла на плошчу Леніна, віншуючы з блізкім святам усіх, каго сустракалі на шляху.
– Я хачу падарунак! – вітала калону адна з маленькіх назіральніц.
– Будзе падарунак! Ты ж сябе добра ў гэтым годзе паводзіла! – прамовіў Дзядуля Мароз.
Ля вулічнай сцэны, здавалася, не тое што яблыку, сняжынцы ўпасці не было дзе. Маленькіх гледачоў разам з іх дарослымі праважатымі сабралася шмат.
Шчасця, радасці, добрага настрою, любові да блізкіх, роднай Міёршчыны і сваёй краіны жадаў усім загадчык сектара культуры Аляксандр Тронькін:
– Надыходзіць самы чароўны, цікавы і загадкавы час зімовых святаў. Будзем атрымліваць падарункі і загадваць самыя запаветныя жаданні, якія абавязкова споўняцца ў новым годзе.
З лёгкасцю маленькія і дарослыя гледачы спраўляліся з задачкамі ад Бабы Ягі і Снягуркі, якія трэба было выканаць, каб заззяла агеньчыкамі елачка. Адгадвалі загадкі, рабілі зімовую зарадку, вадзілі карагоды. Падтрымлівалі святочны настрой салісты эстраднай студыі ЦКіНТ. Чаканы госць і галоўны герой урачыстасці – Дзядуля Мароз. «Раз, два, тры, елачка, гары!» – разам з ім гучна паўтаралі дзеці. Урэшце лясная прыгажуня заззяла мноствам яркіх колераў. Так на Міёршчыне далі старт навагодняму марафону казкі, цудаў і дабрыні.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.






