Творчески подошли к отсчету дней до Нового года в Миорском районном центре детей и молодежи
gazeta 5-12-2023, 16:51 1 500 На Міёршчыне
На календары снежань. Лічым дні да Новага года ў зваротным парадку. Творча падышлі да справы ў раённым Цэнтры дзяцей і моладзі.
Выхаванка ўстановы Ганна Лукашонак змайстравала папяровыя домікі. Іх 31, як дзён у снежні.
– Будзе адвэнт-каляндар, – тлумачыць Аня. – У кожным доміку – салодкі ласунак і заданне. Вось напрыклад, 25 снежня – зрабіць сямейнае фота ў піянерскім стылі. Усе домікі развешаем на аснову ў выглядзе елкі.
– Адвэнт-каляндар рыхтуем на конкурс «Тэрыторыя чараўніцтва», што праходзіць па ініцыятыве Дзіцячай Палаты Цэнтральнага Савета ГА «БРПА». Таму ў афармленні павінна прысутнічаць стылістыка піянерскай арганізацыі і з ёй трэба звязаць заданні, – заўважае загадчык мастацкага аддзела ЦДМ і лідар раённай арганізацыі БРПА Надзея Шымуковіч.
Дасылаюць свае варыянты адвэнт-календароў са школ раёна. Напрыклад, у Язне падрыхтавалі пано з развешанымі ільнянымі мяшэчкамі, у якіх добрае пажаданне на кожны снежаньскі дзень. Работа з Туркова нагадвае яркую кніжку.
Таксама БРПА праводзіць конкурс чырвоных рукавічак – сімвала штогадовай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», якая пройдзе з 15 снежня да 7 студзеня.
Арыгінальныя работы падрыхтавалі ва ўстановах адукацыі раёна на традыцыйныя конкурсы «Калядная зорка» і «Лёд. Кветкі. Фантазія». Яны ўражваюць варыянтамі выкарыстаных матэрыялаў – мох, сушаныя травы, крафт-папера, шышкі ў якасці асновы для елкі; зярняткі кавы, ракушкі, вязаныя сняжынкі для дэкору – умеласцю рук і багаццем фантазіі аўтараў.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.






