Накануне Дня матери Наталья Зорина из Миор родила первенца

 У новым для сябе статусе сустрэла Дзень маці міярчанка Наталля ЗОРЫНА. 11 кастрычніка нарадзіла сына. Першынца бацькі назвалі Макарам.


Павіншаваць маладую матулю ў святочны дзень 14 кастрычніка прыйшлі супрацоўнікі аддзела загса, прадстаўнікі раённых арганізацый БРСМ і «Белая Русь».

Сустрэцца асабіста з-за каранцінных мер не атрымалася. Павіталіся праз акно, пасведчанне аб нараджэнні сына, падарункі, пажаданні здароўя, радасці і дабра перадалі праз медыцынскіх работнікаў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.