Стан асфальту на вуліцах райцэнтра выклікае павышаную цікавасць не толькі ў вадзіцеляў. І рэдакцыйны фотакарэспандэнт адразу заўважыў тэхніку, якая пачала выраўноваць выбоіны адразу за светлафорам на Камуністычнай. Што адбываецца, патлумачыў кіраўнік ДРБУ-203 Алег СІВІЦКІ.
—Склаліся спрыяльныя ўмовы, каб працягнуць рэканструкцыю цэнтральнай вуліцы Міёр, — адзначыў Алег Алегавіч. — На гэта выдзелена пэўная сума фінансаў, хаця і невялікая. Уключылі ў работу фразу, каб зняць верхні, самы пашкоджаны слой асфальту. Адначасова будзе аднаўляцца ліўнёвая каналізацыя і ўладкоўвацца тратуар. У бліжэйшы час нашы дарожнікі адновяць участак асфальтавага пакрыцця ад Кастрычніцкай да Камсамольскай.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.