Авторизация
 

Рабіць дабро ці ў Міёры з Паўночнай Ірландыі, Канады, Вялікабрытаніі

Делать добро или в Миоры из Северной Ирландии, Канады, ВеликобританииКацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі 6 красавіка сустракалі гасцей з замежжа. Гэта трэці візіт прадстаўнікоў хрысціянскай дабрачыннай арганізацыі ў Міёры. Прыехалі ўпяцярых. Жывуць у розных краінах — Паўночнай Ірландыі, Канадзе, Вялікабрытаніі. Аб'ядноўвае жаданне рабіць дабро. Супра-ваджалі замежных дабрачынцаў пастары евангельскіх цэркваў Валянцін Гоч і Дзмітрый Шавякоў.

 

Ірландца Роні ў Цэнтры ведаюць. Астатнія госці тут упершыню. Трэба пазнаёміцца.
З Паўночнай Ірландыі прыехала Келлі.


— Я шэсць год працую з дзецьмі, у якіх парушана псіхафізічнае развіццё. Люблю сваіх выхаванцаў, — расказала яна. — Роні паказваў фота з мінулагодняй паездкі. На адным быў хлопчык з Міёр. Я зразумела, што павінна прыехаць да вас.


Сямейная пара Джона і Патрысіі з Вялікабрытаніі. Яны дапамагаюць людзям з наркатычнай і алкагольнай залежнасцю. Канадцу Джону, каб упершыню прыехаць у Беларусь, спатрэ-білася 10 гадзін пералёту.


— Вельмі прыгожая краіна,—заўважае Джон. — Для мяне важная гэта сустрэча. У маёй дачкі сіндром Даўна. Ёй 18 год, вучыцца ў звычайнай школе. У нас лічаць, што асаблівае дзіця будзе лепш развівацца ў асяродку равеснікаў.


Делать добро или в Миоры из Северной Ирландии, Канады, ВеликобританииДырэктар цэнтра Святлана Бакевіч і яе намеснік Жанна Кураш пазнаёмілі са сваімі выхаванцамі, расказалі пра дзейнасць установы.


Дзеці ўзрадаваліся падарункам у яркіх каробках і новым цацкам. Як расказаў Роні, сёлета ў розныя краіны адправілі 250 тысяч падарункаў. Цацкі, ласункі, адзенне, канцтавары збіраюць у школах і перадаюць дабрачынцам.


— Радасна, што мы зноў у вас, — гаварыў Роні. — Вы робіце вялікую і важную работу. Дзецям з асаблівасцямі развіцця не абысціся без дапамогі дарослых. Ваша праца неацэнная.


Замежным гасцям уручылі сувеніры ручной работы. Прадоўжылі размову за чаяпіццем. Выпечку прыгатавала сябар карэкцыйнага цэнтра міярчанка Таццяна Баранава. Ласункі ацанілі.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 306
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 29 324
  • 1

Музейны форум

  • 02 ноябрь 2012, 11:22
  • 16 912
  • 0

Ёсць хлеб і да хлеба

  • 18 ноябрь 2013, 16:34
  • 13 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 421
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 734
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 2 378
  • 2

Прывезлі ўражанні і дыплом

  • 07 июнь 2013, 11:21
  • 2 157
  • 2

З пашанай да матчынай мовы

  • 22 март 2013, 15:16
  • 2 504
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 7 925
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 688
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2017
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2017
Мария, Ефрем

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Яндекс.Метрика
Рейтинг@Mail.ru