Авторизация
 

Паважаныя чытачы! Па дамоўленасці з кіраўніцтвам УП ЖКГ рэдакцыя ўводзіць новую рубрыку “Камунальная служба”. Пад ёй будуць друкавацца матэрыялы, якія тычацца домаўладальнікаў і не толькі. Уважліва сачыце за публікацыямі, каб быць у курсе апошніх навін, змен, новых патрабаванняў як да камунальнікаў, так і да кожнага з нас.
Уступіў у сілу ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 года №296 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Палажэнне аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання”. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі 14 кастрычніка мінулага года накіравала даручэнне №02-09/617 “Аб рэалізацыі п. 6 плана мерапрыемстваў па адмене дамавых кніг і арганізацыі ўліку грамадзян, пражываючых у аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах”.
Уладальнікі жылля (кватэры, дамы) у райцэнтры здаюць дамавыя кнігі ў разлікова-даведачны цэнтр УП ЖКГ па адрасу: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 20А. Астатнія ў Дзісенскі гарадскі і сельскія Саветы.

У далейшым замест дамавых кніг будуць весціся карткі ўліку па месцы жыхарства (знаходжання) ва УП ЖКГ.
Па ўсіх пытаннях рэгістрацыі і выдачы даведак звяртайцеся ў наш разлікова-даведачны цэнтр, тэлефон 4-24-16.

Юрый КУКУЦЬ,
юрыст УП ЖКГ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта