Авторизация
 

Прыняла Міёрская зямля насенне

Приняла Миорская земля семенаЭліза БЛАЖЭВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

На мінулым тыдні сеяльшчыкі ААТ "Туркова" распачалі сяўбу ля Заходняй Дзвіны. Аляксандр Прашкевіч — на "Беларусь-3022" з шасціметровым агрэгатам "АПП-6Д", Антон Протас — на "МТЗ-1221" з "Лемкен". У першы дзень работы стаяла задача якасна адрэгуляваць пнеўмасеялкі. Тым часам паспелі загарнуць насенне на 20 гектарах з 60-ці.

 

На аддаленае ўрочышча Паплавы суправаджаў карэспандэнтаў намеснік дырэктара сельгаставарыства па ідэалагічнай рабоце Раман Гагалінскі. Аграном па спецыяльнасці, ён добра ведае, наколькі важна ў аптымальныя тэрміны пасеяць яравыя, своечасова падсілкаваць угнаеннямі збажыну. У дарозе завязалася размова пра вясеннія турботы раслінаводаў. 

 

— Дырэктар наш Іван Юрашак, які нядаўна ўзначаліў калектыў, таксама мае вышэйшую агранамічную адукацыю. Цяпер з аграномам кантралюе на полі работу тэхнікі. Кампетэнтны, бярэцца за справу з разуменнем, мае і ўласныя задумы, — характарызуе кіраўніка Раман Паўлавіч.
На палявых работах задзейнічаны Расціслаў Шульга на "МТЗ-1523" з чызелем. Сёлета яму прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Міёршчыны". На чызеляванні і Анатоль Протас на "МТЗ-1221". З цяжкімі дыскамі на "К-700" працуе Васіль Валёнак. Калійныя ўгнаенні ўносіць Іван Янушонак.

 

На ўскрайку поля прыпыніўся трактар з АПП-6 для засыпкі насення. Тэхналагічны працэс механізаваны: з прычэпа "МТЗ" насенне падаецца ў сеялку з дапамогай шнэка. Дастаўляе яго на поле Віктар Сташкевіч. На складзе таксама з мяшкамі ніхто не важдаецца. Зярняткі праходзяць хімічную апрацоўку на машыне "ПС-20", ля якой заняты Андрэй Каснікоўскі і Міхаіл Крот, а затым паступаюць у загрузачны бункер. Адтуль высыпаюцца ў трактарны прычэп і на поле.


— Механізатары ў нас адказныя і кожны незаменны, бо выконвае важную работу, — сцвярджае дырэктар гаспадаркі Іван Юрашак. — Настрой у іх бадзёры і аптымістычны, таму спрыяе вясна, праца і заробак, які выплочваецца своечасова. Кожнаму трактарысту хочацца забяспечыць добрую выпрацоўку.

 

 

Приняла Миорская земля семена Стараецца звяно па вывазцы і ўнясенні арганікі, у складзе якога Міхаіл Прашкевіч на "Амкадоры", Іван Шаўчонак, Васіль Капыльскі і Алег Станкевіч на "Беларусах" з прычэпамі. На "Дзвіне" сілкуе КАСам азімыя Дзмітрый Клешчанка, дастаўляе вадкае ўгнаенне Анатоль Мядзелец.


Не толькі старанне людзей важнае. Шмат залежыць ад сілкавання глебы мінеральнымі ўгнаеннямі, якія з-за дарагавізны гаспадарка не можа купіць пад поўную патрэбу. Напрыклад, па азоце забяспечанасць складае 43%, а без яго высокага ўраджаю не атрымаеш. Мала калію. У дэфіцыце фосфар. Па магчымасці запасы ўгнаенняў папаўняюцца, грошы патрэбны і на запчасткі, паліва, гербіцыды. У ліку першачарговых закупак — элітнае насенне, якога ўжо ёсць 18,6 тоны. Сёлета ў планах заняцца вытворчасцю насення зернебабовых. Плануюць закупіць 5 тон зерня элітнага гароху вусатага "Заазерскага", які вызначаецца высокай устойлівасцю супраць палягання. Пад зернебабовыя адведзена 127 гектараў. Высокабялковы корм спатрэбіцца для жывёлагадоўлі.


Азімыя зерневыя займаюць каля 800 гектараў, пад яравыя адведзена каля 500 га. 1 га — пад сталовыя буракі. Плошчу пад бульбу зменшылі да 20 га, бо частка мінулагодняга ўраджаю і цяпер у сховішчы. Рапсам засеяцца 350 гектараў і столькі ж кукурузай. Насенне каралевы палёў ужо закупілі. Абышлося ў 500 мільёнаў ( у старых грашах), але гэтыя затраты апраўдаюцца праз забеспячэнне жывёлагадоўчай галіны кармамі і вытворчасцю малака, мяса. У ліку важных задач і вырошчванне канюшыны, бо яна добры папярэднік пад сельгаскультуры.


Летась у гаспадарку прыехаў працаваць малады аграном Пётр Валынец. Часова кіруе раслінаводчай галіной, бо галоўны аграном Міхаіл Шульга накіраваўся ў Горацкую сельгасакадэмію за дыпломам. Сёлета закончыў завочнае навучанне. Штат гаспадаркі ўкамплектаваны граматнымі спецыялі-стамі і працавітымі работнікамі, таму штогод таварыства на перадавых пазіцыях у раёне па раслінаводстве і жывёлагадоўлі. 

 

На здымку: Механізатар-сеяльшчык ААТ "Туркова" Аляксандр Прашкевіч і аграном Пётр Валынец.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта