Авторизация
 

Асноўнае пытанне парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 25 сакавіка,—аб выкананні Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. Галоўны спецыяліст аддзела культуры І. П. Кубарка адзначыла станоўчае ў гэтым напрамку. Разам з тым на такіх аб’ектах не праведзена пашпартызацыя, не вызначаны ахоўныя зоны. У нездавальняючым стане знаходзяцца сядзібы ў в. Дзедзіна і Каменполле.

Па інфармацыі галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне А. В. Рынкевіча прааналізаваны ход выканання Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, зацверджаны мерапрыемствы па паляпшэнню ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады ў працоўных калектывах раёна.

Летась і сёлета ў раёне назіраецца зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх. Гэта адзначыў начальнік РАНС С. В. Слізень. Аднак не ўсюды пажарная сігналізацыя выведзена на дыспетчарскі пункт, нямала недахопаў у супрацьпажарным стане жылога сектара, на аб’ектах і тэрыторыях АПК, не падрыхтаваны да выкарыстання мясцовыя вадаёмы ў мэтах тушэння загаранняў. У прынятым рашэнні вызначаны тэрміны выпраўлення недахопаў.

Райвыканкам прааналізаваў захаванне прыродаахоўнага заканадаўства ў межах прыбярэжных палос і водаахоўных зон вадаёмаў. Сур’ёзныя прэтэнзіі прад’яўлены да кіраўніцтва філіяла камбікормавага завода “Павяцце”, ААТ “Узмёнскі край”, “Мікалаёўскі”, “Чэрасы”, “Любінова”, “Сіцькова”.

Адзначана нездавальняючая работа ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” па забеспячэнню спажыўцоў раёна дрывамі і паліўнай шчапой. Летась паліўзбыту прадастаўлена толькі 76,9% вызначаных аб’ёмаў драўніны. Такая сітуацыя захоўваецца і сёлета. Між тым, лясгасу неабходна ў гэтым годзе паставіць толькі УП ЖКГ 8,7 тыс. куб. м дроў і 18 тыс. шчыльных куб. м паліўнай шчапы. Выкананне гэтага і іншых заданняў будзе строга кантралявацца.

Сацыяльныя службы абследавалі 568 адзінокіх грамадзян, інвалідаў 1 і 2 груп непрацаздольнага ўзросту, 14 інвалідаў і 50 удзельнікаў вайны, 6 працаўнікоў тылу, 8 сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых, 128 адзінокіх інвалідаў працаздольнага ўзросту. Для рэалізацыі выяўленых сацыяльна-бытавых праблем зацверджаны спецыяльны план мерапрыемстваў.

Райвыканкам прыняў рашэнне аб выдачы пасведчанняў мнагадзетных сем’яў С. Р. Мятла з в. Калатушкава, І. В. Масіёнак з аграгарадка Узмёны і П. У. Чынікайлу з в. Старыя Крукі.

Зацверджана палажэнне аб парадку фінансавання статутнай дзейнасці раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Разгледжаны пытанні аб ліцэнзіях на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі, а таксама жыллёвыя.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта