Авторизация
 

У Міёрах збіраліся члены Маладзёжнай палаты

В Миорах собирались члены Молодёжной палатыАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыялы Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

20 сакавіка ў райвыканкаме сабраліся члены Маладзёжнай палаты—лепшыя вучні раёна, якія маюць уласны погляд на жыццё, перакананую пазіцыю, любяць свой рэгіён і гатовы для яго зрабіць усё, на што здатныя. Мерапрыемства заклікае маладзёжную змену да разваг, а крэатыўныя і вартыя іх прапановы могуць стаць карыснымі для прадстаўнікоў вертыкалі.  

 

В Миорах собирались члены Молодёжной палатыКіравала ходам сустрэчы старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Яна пазнаёміла прысутных з дзейнасцю Савета, кожнаму ўдзельніку Маладзёжнай палаты ўручыла адпаведныя пасведчанні. 

 

Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч расказала пра саюз моладзі і яго справы ў раёне. Выдатніца з гарадской базавай школы Лізавета Чарнавок разам з прадстаўнікамі ўлады ўвайшла ў прэзідыум пасяджэння як старшыня Маладзёжнай палаты. Дзяўчына расказала пра работу, мерапрыемствы і акцыі, праведзеныя залатой моладдзю раёна. Многае зроблена і яшчэ больш наперадзе.


В Миорах собирались члены Молодёжной палатыЛепшыя вучні раёна ўнеслі свае прапановы і задумы. Аргументаванасць кожнага выступлення пракаментавала Марыя Баніфатава. Лізавета Шупейка выступіла за добраўпарадкаванне і за канал вяшчання, які б візуальна перадаваў навіны. Марыя Няхаева марыць пра супрацоўніцтва са школамі з розных краін, Юлія Грыгор'ева прапанавала ставіць больш бакаў для смецця з заклікамі "Беражы свой горад", Паліна Жук звярнула ўвагу на калдобістыя дарогі і слабае асвятленне вуліц. Дзмітрый Максіменка заклапочаны праблемамі экалогіі, выступае за веладарожкі. Арцём Шаўчонак хоча ў райцэнтры пабольш абсталяваных спартыўных пляцовак. Павел Гваздоўскі з Завуцця заклікае даваць другое жыццё скарыстанай паперы, каб зберагчы навакольнае асяроддзе. Вольга Апалька з Чапукоў прапанавала акцыі па зборы смецця, алімпіяды і канферэнцыі ў сусветным сеціве. Крысціна Галавач лічыць неабходым часцей дапамагаць ветэранам, дзяўчына ў родным Туркове нават стварыла цімураўскі атрад. Таццяна Шарабайка любіць родную Дзісну і заклапочана яе добраўпарадкаваннем. Цалкам салідарны яе землякі Уладзімір Стацэвіч і Іван Кавалеўскі. Аляксандр Кукуць з Дворнага Сяла самым сур'ёзным лічыць маральны крызіс, таму яго праграма накіравана на захаванне духоўнай спадчыны. Павятчанка Аксана Каскевіч любую вялікую справу кожнаму раіць пачынаць з сябе. Арцём Балаш з Сіцькова з настаўнікам хіміі праводзіць эксперыменты над пластыкавай бутэлькай. Вывад адзін—яе перапрацоўка прывядзе да вялікай эканоміі. Юлія Крук настойвала на дабрыні і вялікадушнасці, Анастасія Гінько за спорт і інтэрнэт-кавярні. Віялета Януковіч—за эканомію энергарэсурсаў.


В Миорах собирались члены Молодёжной палатыАдкрытым галасаваннем выбраны новы Савет Маладзёжнай палаты. Да абавязкаў старшыні прыступіла вучаніца СШ №2 Юлія Крук, яе намеснікам стаў вучань з Дворнага Сяла Аляксандр Кукуць, сакратаром — вучаніца Міёрскай базавай Лізавета Шупейка. Усяго ў грамадскім органе 22 удзельнікі.


Будучыня за маладымі — не раз на працягу мерапрыемства гучала гэтая фраза. Дэпутат і старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы Алена Шамёнак падкрэсліла, што ўсе пытанні, закранутыя падлеткамі, вартыя ўвагі. Але, на думку дэпутата, найбольшы клопат належыць праявіць пра ветэранаў і дзяцей вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашызму, адзінокіх і састарэлых. Дайсці да кожнага і запісаць іх успаміны. Без гісторыі не бывае будучыні,--паўтарыла народную мудрасць Алена Шамёнак. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта