Авторизация
 

Ад віцебскай "Талакі" віншаванне жанчынам Міёршчыны

От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныПрыход вясны сам па сабе радуе. Больш святла і цяпла, несумненна, надае сіл. Але лепш за ўсё ад зімовай застыласці абуджае жаночае свята, калі паўсюль прыгажосць, усмешкі, кветкі, флюіды шчасця і дабра, гучаць словы павагі і ўдзячнасці.

 

От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныУ мінулы аўторак раённы Дом культуры ператварыўся ў царства мілых, чароўных дам, ахоўніц спрадвечных каштоўнасцей — сям'і, любові, прыгажосці.  Урачыстасць у  іх гонар у чарговы раз пацвердзіла свой высокі рэйтынг і стала найлепшым святочным падарункам для кожнай. Асаблівую ўвагу адчулі ахоўнік камбікормавага завода Марыя Мароз, аператар машыннага даення ААТ "Туркова" Жанна Падкладнёва, фельчар аддзялення хуткай дапамогі Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Валянціна Варона, загадчык яслі-садка №3 райцэнтра Валянціна Аляксеева і вядучы эканаміст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Іна Рубанік. Як лепшыя з лепшых для працоўных калектываў і, безумоўна, для сваіх сем'яў, яны ўзнагароджаны  дыпломамі лаўрэатаў звання "Жанчына года Міёршчыны". Уладальніц пачэснага тытула віншаваў галоўны  мужчына раёна — Ігар Кузняцоў. 

 

От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныУ фае Дома культуры захапляла выстава вырабаў майстроў народнага клуба "Святліца", Дзісенскага Дома рамёстваў, Чапукоўскага СДК. Здалёк вабілі вока карціны мастакоў Тамары Масленік і Вячаслава Стомы. Святочны настрой стварала і музычнае суправаджэнне інструментальнага трыа выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў.

 

От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныА на галоўнай сцэне ўрачыстасць па традыцыі распачалі тыя, каго жанчыны больш за ўсіх песцяць сваёй любоўю. Менавіта дзеці расквечваюць іх жыццё, напаўняюць яго сэнсам. Стракатыя, вясёлыя, непасрэдныя, з паветранымі шарамі і цацкамі высыпалі выхаванцы дзіцячага садка №1. Віншавальныя вершы чыталі з запалам, за што публіка аддзячвала гучнымі авацыямі. Следам на сцэну ўзыходзілі школьнікі, затым будучыя студэнты, сямейныя пары Вольгі і Максіма Платонавых, з мудрым багажом Жанны і Леаніда Касевічаў. Пакаленні ад малога да вялікага выбудавалі ланцужок, у вытокаў якога менавіта жанчына. Дзякуючы ёй застаюцца вечнымі на працягу стагоддзяў такія жыццёвыя каштоўнасці, як каханне і вернасць, сям'я і дом. Каб хапала на ўсё сіл, патрэбна як мага больш любові і ўвагі аддаваць узамен і жанчыне. Тады ніколі не перапоўніцца чаша цярпення, не разбурацца сэрцы. Са слоў вопытнага сем’яніна, толькі дзякуючы ўзаемнасці ў сям’і пераадольваюцца ўсе цяжкасці і праблемы, вырашаюцца складаныя пытанні, і цудоўныя прадстаўніцы грамадства, як вясеннія кветкі, ніколі не вянуць.


От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныА вось і прыклад. На вялікім экране са сцэны дэманструецца фільм. У ім дзіўна шмат святла, уласцівасць якога—нейкая асаблівая чысціня. У галоўных ролях жанчыны года Міёршчыны. Узвышаныя, у той жа час зямныя і светлыя іх вобразы ўвасабляюць усё добрае і неабходнае, як само жыццё. Матулі, жонкі, старанныя працаўніцы — у тым жаночае шчасце кожнай, як прызнаваліся з экрана. Цёплымі словамі характарызавалі іх калегі, родныя і дарагія людзі. Жадалі ўсяго найлепшага.


От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныТакім яркім і кранальным атрымаўся ўступ да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання віноўніц урастыстасці. Прыгожыя, усхваляваныя, прымалі яны ўзнагароды з рук старшыні райвыканкама. Звяртаючыся да ўсіх жанчын з добрымі віншаваннямі, Ігар Кузняцоў падкрэсліў асаблівае значэнне іх прафесійнай дзейнасці ў грамадстве, ёмісты ўклад у развіццё раёна. Пажадаў усім шчасця, сямейнага дабрабыту, заставацца заўсёды прыгожымі і любымі.


От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныШмат шчырых захапленняў пакінула выступленне віцебскага калектыву "Талака". Яркія танцавальныя сольныя нумары і харавая творчасць не далі засумаваць у глядацкай зале. Кожны выхад артыстаў публіка сустракала гучнымі апладысментамі. 

 

От витебской "Толоки" поздравление женщинам МиорщиныНаталія СТАНКЕВІЧ.

Фотаматэрыялы К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта