Миорские правоохранители отметили столетие белорусской милиции
gazeta 3-03-2017, 16:53 0 Навіны
Дзень па-сапраўднаму вясенні. Нібы збіраецца дождж. Праз некалькі хвілін з-за павалокі хмар паказваецца сонца. На пляцоўцы ля РДК пастраенне. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў і міліцыянеры аддзялення Дэпартамента аховы да ўрачыстасці гатовы. Уздымаецца дзяржаўны сцяг.
Першым віншуе калег і гасцей начальнік аддзела Андрэй Патапенка. Гаворыць пра слаўныя традыцыі беларускай міліцыі і вернасць Радзіме, пацверджаную не адным пакаленнем праваахоўнікаў.
Са строя просяць выйсці інспектара дарожна-патрульнай службы Руслана Захарэвіча. Яму прысвоена званне лейтэнант міліцыі. Пагоны сяржанта ўручаюць міліцыянеру аддзялення Дэпартамента аховы Дзмітрыю Пахірку.
Стагоддзе беларускай міліцыі міёрскія праваахоўнікі адзначылі ў коле родных, сяброў, ветэранаў службы і калег. Урачыстае мерапрыемства прайшло 2 сакавіка ў раённым Доме культуры.
У зале раённага Дома культуры вітаюць міліцыянераў, ветэранаў і паважаных гасцей вядучыя Аляксей Гайдзель і інспектар групы кадраў РАУС Вольга Швяцова. На белым экране—відэаэкскурс у гісторыю беларускай міліцыі ад 1917-га да сучаснасці. Ва ўсе часы галоўны прынцып—служыць людзям і Айчыне.
Хвілінай маўчання ўшаноўваюць памяць тых, хто назаўсёды пакінуў міліцэйскія рады.
Віншавальны марафон распачынае старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Падкрэслівае, што сапраўдныя каштоўнасці—мір і спакой, адчуваць сябе ў бяспецы—шчасце. Ганаровай граматай узнагароджвае ўчастковага інспектара міліцыі Сяргея Касімоўскага і старшага інспектара ДПС Валерыя Валеўку. Аб'яўляе падзяку старшаму інспектару групы інфармацыйнага забеспячэння Вользе Дудалевай.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава асобныя словы ўдзячнасці адрасуе ветэранам, якія складаюць залаты фонд міліцыі. Маладым супрацоўнікам жадае пастаянна вучыцца. Ганаровую грамату ўручае ўчастковаму інспектару міліцыі Аляксандру Малышу.
З наказам быць сумленнымі і годнымі звання беларускага міліцыянера звяртаецца да калег старшыня ветэранскай арганізацыі Раман Фурс.
Віншаванні, падарункі і ўзнагароды падтрыхтавалі для аддзела ўнутраных спраў і супрацоўнікаў госці з раённага суда, пракуратуры, міжраённага ад-дзела камітэта судовых экспертыз, Полацкага пагранатрада, аддзела па надзвычайных сітуацыях, райваенкамата.
Шэраг міліцыянераў РАУС і аддзялення Дэпартамента аховы ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі, граматамі. Пісьмо-падзяка ад кіраўніцтва абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў уручана бацькам міліцыянера-дзяжурнага ізалятара часовага ўтрымання РАУС Мікалая Мільяновіча.
Скрабонку добрых слоў і падарункаў папоўнілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, УП ЖКГ, райспажыўтаварыства і іншыя ўстановы і прадпрыемствы.
Музычныя віншаванні дарылі лепшыя калектывы і салісты РДК. У тым ліку і міліцыянеры. З уласным вершам выступаў участковы інспектар міліцыі Васіль Быкаў, спяваў пад гітару міліцыянер-канваір Святаслаў Шамшур. Віншаваў калег ансамбль "Начная птушка" Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.