Авторизация
 

Ля "Чорных цюльпанаў" чырвоныя гваздзікі на плошчы ў Міёрах

У "Чёрных тюльпанов" красные гвоздики на площади в МиорахЧорныя цюльпаны назаўсёды застануцца самотным сімвалам мінулай вайны ў Афганістане. А мемарыял пад такой назвай—помнікам пяцярым нашым юным землякам, жыццё якіх абарвалася пры выкананні воінскага абавязку ў далёкай горнай краіне. Іх партрэты былі ў цэнтры ўвагі на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў райцэнтра 15 лютага, у дзень чарговай гадавіны вываду савецкіх войск з афганскай зямлі.

 

Менавіта тут па традыцыі сабраліся былыя воіны-афганцы, бацькі загінуўшых воінаў, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і школьнікі-старшакласнікі.


У "Чёрных тюльпанов" красные гвоздики на площади в МиорахМітынг памяці адкрыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава гаварыла пра жорсткасць і каварства вайны. Толькі з трагічнага мінулага чалавецтва не робіць высновы, таму барацьба за мір заўсёды застаецца актуальнай, і нам трэба пастаянна клапаціцца пра мірнае неба. Што да афганцаў, то яны неадкладна ўліліся ў шэрагі старанных працаўнікоў, стварылі сем'і, выхоўваюць дзяцей. Яны— прыклад для падрастаючага пакаленння.
У "Чёрных тюльпанов" красные гвоздики на площади в МиорахДа гісторыі афганскай вайны звярнуўся ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак. Спакою ў гэтай краіне ніколі не было. Цяпер бачна, што савецкія войскі на дзесяцігоддзі затрымалі міжусобіцу, ісламскі фундаменталізм, тэрарызм. Але за гэта заплочана дарагой цаной, жыццямі салдат. Цяпер былыя афганцы—узор патрыятызму не толькі для ўласных дзяцей, для ўсіх школьнікаў, будучых воінаў.


У "Чёрных тюльпанов" красные гвоздики на площади в МиорахКіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур падзякаваў воінам-афганцам за самаадданае выкананне воінскага абавязку, за старанную мірную працу і актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі.
Цяперашнім былым афганцам па 50-55 гадоў, але яны да драбніц памятаюць кожны дзень, што служылі ў баявой абстаноўцы. Пра тое сцвярджаў кіраўнік раённага аб'яднання воінаў-афганцаў Мілецій Стома. Памятаюць яны і пра сваіх баявых таварышаў, што назаўсёды засталіся юнымі. Да помніка ў іх гонар, да мемарыялу "Чорныя цюльпаны" і была ўскладзена гірлянда. Сімвалічна, што следам на чорны мармур дзіцячая рука паклала яркія чырвоныя гваздзікі.
У гэты дзень на ўсіх магілах нашых землякоў-афганцаў з'явіліся вянкі і кветкі ад былых баявых таварышаў, ад удзячных нашчадкаў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта