28-я годовщина вывода советских войск из Афганистана

28-я годовщина вывода советских войск из Афганистана15 лютага 1989 года закончыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. З таго часу гэтая дата аб'ядноўвае ўсіх, каго закранула тая вайна. Па лёсах многіх савецкіх салдат і афіцэраў Афганістан пракаціўся вогненным віхорам, назаўсёды падзяліў іх жыццё на "да" і "пасля"…

 

Савецкія войскі выходзілі з кроватачывага Афганістана не пераможцамі і не пераможанымі. Перад нашай Арміяй не ставілася задача перамагчы ці заваяваць. Нашы войскі ўвайшлі ў Афганістан па настойлівай просьбе кіраўніцтва гэтай краіны. Перад імі стаяла задача дапамагчы, выканаць інтэрнацыянальную міратворную місію, бо ў нас былі саюзніцкія абавязацельствы ў адносінах Афганістана, акрамя таго ўнутраная абстаноўка там была вельмі нестабільнай, а ў СССР з гэтай краінай 2400 кіламетраў агульнай граніцы, якую патрабавалася тэрмінова зрабіць бяспечнай. Для савецкіх воінаў тая вайна стала па сутнасці першай буйнай антытэрарыстычнай у навейшай гісторыі.


Любая вайна—заўсёды самая вялікая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І сёння, праз 27 гадоў, незагойнай ранай у сэрцах удзе-льнікаў афганскіх падзей, іх родных і блізкіх жыве горыч страт і жалоба пра тых, хто не вярнуўся ў родны дом. Нізкі паклон бацькам і маці, родным, што страцілі самых дарагіх людзей. Праз тую вайну прайшлі 30 тысяч беларусаў, яны з гонарам і доблесцю выканалі свой абавязак, праявілі ўзоры мужнасці і гераізму. 67 з іх жывуць цяпер на тэрыторыі нашага раёна і добрасумленна працуюць у народнай гаспадарцы, праходзяць службу ў сілавых структурах.


723 беларусы не вярнуліся дадому з той вайны, у тым ліку і пяць нашых землякоў:
Пётр БРЫНКЕВІЧ,
Сяргей ЗАКРЭЎСКІ,
Уладзімір МЯЦЕЛІЦА,
Сяргей СТАНКЕВІЧ,
Сяргей ШЛЯПАЎ.


Гэтыя хлопцы да канца выканалі свой абавязак у далечыні ад Радзімы, у гарах Афганістана і засталіся верныя прысязе. Памяць пра іх назаўсёды застанецца у нашых сэрцах.
На жаль, і ў мірны час радзеюць рады воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным, Мікалаем Сямашкам, Паўлам Васільевым, Міхаілам Крыўко, Мікалаем Шведам, Аляксандрам Капусцёнкам, Ігарам Зарудніцкім і капітанам другога рангу Вальдэмарам Аляксеевічам Шуком.


Воіны-інтэрнацыяналісты і ў гэтыя дні працягваюць працаваць на карысць нашай Радзімы. Яны—магутная і канструкцыйная сіла, якая здольна многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне.
15 лютага ў 10.00 на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў ля помніка "Чорныя цюльпаны" адбудзецца мітынг, прысвечаны 28-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", раённага выканаўчага камітэта і ваеннага камісарыята наведаюць магілы пяці нашых землякоў, што не вярнуліся з той вайны, сустрэнуцца з іх роднымі, ускладуць вянкі і гірлянды.


Нагадаем у гэты дзень пра тых, хто прайшоў баявымі дарогамі той вайны, і тых, хто з яе не вярнуўся.
Віншуем воінаў-інтэрнацыяналістаў з 28-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Прыміце самыя лепшыя і шчырыя пажаданні, здароўя і шчасця вам і вашым родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша боявое братэрства, множацца добрыя і высакародныя справы на карысць нашага народа.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ваенны камісарыят раёна.
Раённы савет ветэранаў.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.