Авторизация
 

Раённы этап конкурсу "Настаўнік года" прайшоў у Міёрах

Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахРозныя "формы і метады" выбралі ўдзельнікі для выступлення ў раённым этапе конкурсу "Настаўнік года". Адны аддалі перавагу класічнаму слоўнаму суправаджэнню кадраў з відэаэкрана, што таксама выглядала дзелавіта і каларытна. Але большасць прэзентавала свой вопыт дасціпнымі сюжэтамі.

 

Наталля Гагалінская прывяла варажбітку, Таццяна Лісічонак злавіла залатую рыбіну, Святлана Закрэўская з указкай вучыла братоў, а Іна Хадасевіч спявала Шурыку і запусціла мікраскопам у хлопцаў з "Белых рос". 31 студзеня на сцэне РДК адбылося самапрадстаўленне дзевяці педагогаў з розных школ раёна.

 

Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахШто папярэднічала гэтаму этапу, расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева. Першы тур "Настаўніка года" пачаўся ў кастрычніку. Паўдзельнічалі 76 чалавек з 21 установы адукацыі. Рабілі самапрэзентацыі, праводзілі адкрытыя ўрокі і майстар-клас. На раённы этап падалі заяўкі 25 педагогаў. З іх выбрана лепшая дзясятка, якая ўжо дала ўрокі ў незнаёмых класах, а ва ўрачыстай абстаноўцы на сцэне прадстаўляла сама-прэзентацыю па вопыце работы.


Настаўніца пачатковых класаў Таццяна ЛІСІЧОНАК з Дворнага Сяла ў вольны час любіць варыць боршч, чытаць кнігі, але на гэты раз вырашыла пайсці на рыбалку. Трапілася на кручок залатая рыбіна, якая разважлівым і павольным тонам расказала ўсё, што ведае пра настаўніцу. Таццяна Віктараўна падзялілася з рыбкай уласнымі захапленнямі, карцінамі. Азёрная чараўніца паказала, якой стане школа будучыні. З інтэрактыўнымі дошкамі і настаўнікамі-робатамі. Але дварнасельскія вучні строга запярэчылі, што не хочуць робата, згодны толькі на такую настаўніцу, як Таццяна Віктараўна.


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахПрэзентацыя выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі ГАГАЛІНСКАЙ з СШ №3 імя Я. Томкі пачалася цыганскім танцам. Варажбітка з таро шчыра чакала ахвотнікаў даведацца пра свой лёс. І трэба сказаць, карысталася попытам. Да яе звярталіся вучні, калегі, сябры і ўсе яны чулі аповеды пра гэтую ўдзельніцу. "Што ж за яна такая?"—зацікавілася варажбітка. Экранны відэарад паказаў шмат дасягненняў філолага: перамогі вучняў у алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях. Поспехі ў драматычным гуртку, мастацкай самадзейнасці і многае іншае. 19 гадоў выкладае Наталля Леанідаўна родную мову і літаратуру ў СШ №3 імя Я. Томкі, гэтую школу заканчвала і сама. "Жыццё не паўтараецца ніколі і момантам бягучым трэба жыць",—падрэзюмавана ў выступленні.


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахУ настаўніцы роднай мовы і літаратуры СШ №2 Святланы ЗАКРЭЎСКАЙ першымі вучнямі былі браты. Ды і сама яна тады была яшчэ—горкае дзіця, але ўжо магла вадзіць указкай. "Вучні падобныя на вокны",—гаварыла Святлана Анатольеўна,—і кожны дзень мы ў іх запальваем святло". Дачка Вераніка таксама знаўца роднай мовы, летась перамагла на абласной алімпіядзе, а сёлета шчыра падтрымлівала маму і прыгожа спявала.
У настаўніцы пачатковых класаў Алы ГАГАЛІНСКАЙ з Узмён стаж 26 гадоў, а гэта 280 месяцаў, 6625 дзён і, калі дакладней, 26500 урокаў. "Тут некалі ў мяне паверылі, і цяпер я аддаю сваё цяпло,"—расказала настаўніца і параў-нала сваю работу з дырыжорскай. Аднойчы так хацелася б узмахнуць палачкай, і каб усе цябе слухалі. Вучань Алы Фамінічны разважае, што яна вельмі перажывае за дрэнныя адзнакі і, верагодна, нават не спіць начамі. "Павага--вось тая прыступка, з якой педагог павінен падаваць руку вучню",—ізноў залатая ісціна ад Алы Гагалінскай.


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахНастаўніца з Чапукоў Таццяна ПУЧЫНСКАЯ расказала, што выбрала пачатковыя класы, бо ёсць дзе разгарнуцца. Удзельніца ўвесь свой вопыт прадставіла зарыфмаваным тэкстам. Адточвае веды малых, нібыта алоўкі. Замест аздараўлення ў Антальі працуе ў школьным аздараўленчым лагеры, для якога дрэннага надвор'я не бывае. Гоніць з класа самоту, прыяцелька з камп'ютарам. А з фасолі, якой у класе пасадзілі 10 штук, выраслі толькі чатыры каліўцы. Ды галоўнае—імкненне і павага вучняў. За рэлаксанта ў Таццяны Міхайлаўны—рыжы кот.
Па пастаноўцы Павяцкай СШ доўга не маглі вырашыць, хто паўдзельнічае ў "Настаўніку года". Свае ваганні паказалі ў самым гумарным сцэнарыі "Повятская пленница, или Новые приключения Инны Ивановны". Антон Астукевіч з сябрамі-калегамі "абмазгоўваў", на каго б "спіхнуць" адказнасць? На таленавітага біёлага Іну Хадасевіч? "Галоўнае—дзейнічаць пераканаўча,"—вырашылі калегі, але атрымалі мікраскопам па вушах. І ўсё-ткі знаўца флоры і фаўны, маці і сябра птушкам Іна ХАДАСЕВІЧ пагадзілася.


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахГеограф Людміла ПРАКОФ'ЕВА з СШ №3 імя Я. Томкі вельмі ўдала параўнала чалавека з айсбергам, у якім бачым толькі надводную частку. А вяршыня—поспех вучняў. Многія выхаванцы Людмілы Францішкаўны сталі географамі, пераможцамі конкурсаў з занясеннем работ у электронны атлас вобласці. Сама настаўніца стварыла па сваім прадмеце першую ў рэспубліцы профільную групу і ўваходзіць у склад алімпіяднага журы ў раёне і вобласці.


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в МиорахВыхавальнік з дзіцячага садка №2 Наталля МІЗЕР, якая і стала ў выніку пераможцай, са сваімі калегамі перанеслася ў дзяцінства. Разам і памарылі, хто кім стане. Нерэальнае не ажыццявілася, а вось мроя Наталлі Пятроўны стаць выхавальнікам—збылася. Цяпер жанчына дзетапрымальнік, наглядальнік, танцавальнік, гуляльнік, мамазамяняльнік—такіх прафесій спалучае шэраг. Пра тое на відэапрэзентацыі хваліліся яе выхаванцы. Ды і сама Наталля Пятроўна не хавала, што скача, спявае, гуляе, танцуе і пры гэтым застаецца заўсёды ў настроі. Ці ж гэта работа?—шчыра выказалася жанчына,—Гэта адно задавальненне".


Районный этап конкурса "Учитель года" прошёл в Миорах"У мяне ж сёння новенькі!",—прыгадала выхавальнік з дзіцячага садка №3 Таццяна ДУДАЛЕВА. Малы і дапытлівы Арсеній уяўляў садок "злым месцам" і не хацеў адпускаць маму і тату. Але яго сустрэла дзяўчынка і расказала, што тут можна гуляць, маляваць, слухаць казкі.., а выхавальнік Таццяна Іванаўна самая тактоўная і разумная. Арсеній сумняваўся, але пазнаёміўшыся са сваёй выхавацелькай, сапраўды ў гэтым запэўніўся.


Настаўнікі з хваляваннем чакалі вынікаў, і старшыня журы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук ухваліў адметнасць кожнай прэзентацыі, усім канкурсантам уручыў дыпломы па намінацыях, падмацаваныя прэміямі. Перамагла выхавальнік дзіцячага садка №2 Наталля МІЗЕР. Не чакала ўдзельніца абсалютнага вяршынства і шчыра парадавалася. "Жыццё не паўтараецца ніколі і момантам бягучым трэба жыць",—сапраўдая ісціна, якую не перайначыш.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта