Авторизация
 

На першым пасяджэнні Міёрскага райвыканкама ў гэтым годзе

На первом заседании Миорского райисполкома в этом годуНа павестцы дня першага ў новым годзе пасяджэння райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, разгледжана восем пытанняў. У ліку асноўных—дзейнасць устаноў культуры раёна па развіцці народнай творчасці і захаванні традыцый. Такім чынам падведзены вынікі мінулага Года культуры, калі асаблівая ўвага надавалася аб'яднанню інтэлектуальных і духоўных намаганняў для вырашэння задач, акрэсленых Кіраўніком дзяржавы, па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны, падтрымцы творчых ініцыятыў.

 

Патэнцыял Міёршчыны, прадстаўлены народнай творчасцю, прафесійным майстэрствам, сістэмай мастацкай адукацыі і выхавання, музейнымі калекцыямі, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Станіслаў ГЕНЕРАЛЬНІЦКІ прызнаў высокім.

 

У фае райвыканкама разгарнулася выстава вырабаў майстроў Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў, народнага клуба "Святліца" РДК, Чапукоўскага сельскага Дома культуры. Іх умелыя рукі не ведаюць стомы адраджаць па крупінках творчасць даўніны, мясцовую самабытнасць, даследаваць і выяўляць рэгіянальныя асаблівасці, арганізоўваць экспедыцыі па зборы найбольш каштоўных экспанатаў, ладзіць выставы і кірмашы.


На первом заседании Миорского райисполкома в этом годуУ ліку клапатлівых захавальнікаў народнай спадчыны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін назваў калектывы Язненскага СДК, бібліятэкі, Істаўскага клуба і Чапукоўскага Дома культуры, у рэпертуары якіх прапісаўся пераняты ад продкаў фальклор. Культработнікі і самадзейныя артысты самі збіраюць і захоўваюць матэрыялы, узнаўляюць абрады, запісваюць успаміны старажылаў пра сваю мясцовасць, знакамітых людзей, каб перш за ўсё абудзіць пачуццё павагі ў маладых да гістарычнага мінулага роднага краю, каб змаглі яны ўяўляць, як жылі даўней. У кагорце актыўных фалькларыстаў і кухары клуба "Цвецінскія прысмакі", якія адраджаюць старадаўнія рэцэпты народных страў, вучаць смачна гатаваць іншых. Педагогі Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў народныя традыцыйныя рамёствы развіваюць з выкарыстаннем сучаснай навуковай базы і разнастайных форм практычных заняткаў, чым выклікаюць асаблівы інтарэс і ўвагу выхаванцаў.


У развіцці народнай творчасці пэўная роля сеткі клубных фарміраванняў. Ва ўстановах культуры дзейнічаюць 159 гурткоў і аб'яднанняў разнастайных накірункаў дзейнасці. У іх займаюцца 1703 чалавекі, у тым ліку 820 дзяцей.
Росту выканаўчага майстэрства, папулярызацыі народнай творчасці спрыяюць конкурсы-агляды мастацкай самадзейнасці. Высокі ўзровень падрыхтоўкі традыцыйна дэманструюць калектывы Язненскага СДК, Дзісенскага ГЦК, Перабродскага, Цвецінскага СДК, райбальніцы, санаторыя "Расінка", УП ЖКГ і іншыя. Наогул, дзе б ні выступалі нашы артысты, дастойна прадстаўлялі Міёрскі раён на мерапрыемствах, якія праводзіліся ў рамках Года культуры. Іх удзельнікі дэманстравалі высокі ўзровень творчага і выканаўчага майстэрства, а значыць, варты насіць высокія званні. Дарэчы, у раёне дзесяць "народных" калектываў і два "ўзорных". Сёлета на пачэсны тытул прэтэндуе квінтэт дзіцячай школы мастацтваў.


На первом заседании Миорского райисполкома в этом годуЗ клубнымі ўстановамі цесна ўзаемадзейнічаюць бібліятэкі. На сяле ў іх сценах ствараюцца куточкі краязнаўства, старадаўняга быту. Актыўна ўкараняюць інавацыйныя формы па захаванні традыцыйнай беларускай культуры. Літаратурныя кафэ, вынасныя выставы, фотапрэзентацыі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. Больш за 4 тысячы мерапрыемстваў разнастайнай тэматыкі і накірунку наведалі каля 140 тысяч чалавек.
Актуальнай формай работы з'яўляецца арганізацыя традыцыйных свят, фестываляў, кірмашоў і малых форм культурнай дзейнасці, міжнароднае супрацоўніцтва і культурны абмен з творчымі калектывамі Цэнтра беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Геаграфія супрацоўніцтва будзе пашырацца.
Не менш важна і ўмела захоўваць прадметы даўніны, якімі карысталіся нашы продкі. Асабліва роля ў гэтым Міёрскага гісторыка-этнаграфічнага музея. Яго навуковыя супрацоўнікі праводзяць значную работу па захаванні традыцыйнай культуры, сістэматызуюць, апрацоўваюць, захоўваюць інфармацыю ў фондавай базе. Летась фонды папоўніліся на 208 адзінак, з іх 200 асноўнага фонду, 8—навукова-дапаможнага. Вядзецца актыўная выставачная дзейнасць.


Работа па захаванні традыцыйнай культуры, развіцці народнай творчасці, самадзейнага мастацтва, падтрымцы калектываў, майстроў, носьбітаў і захавальнікаў традыцый нематэрыяльнай культурнай спадчыны працягнецца. Цяпер яна грунтуецца на інавацыйных метадах работы. Крок у нагу з часам патрабуе і адладжвання сістэмы выкарыстання новых форм платных паслуг, інтэрактыўных відаў прываблівання наведвальнікаў.

 

***
На пасяджэнні разгледжаны іншыя важныя пытанні. Пра меры, якія прымаюць праваахоўныя органы і суб'екты гаспадарання па прафілактыцы правапарушэнняў, як ліквідуюцца прычыны і ўмовы, што спрыяюць крадзяжам, пратэрміноўцы крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці, дакладваў начальнік РАУС Андрэй Патапенка.


Пачатак сёлетняга года ў раёне азмрочаны чатырма пажарамі, у агні загінулі два чалавекі. Прычыны няшчасных выпадкаў, якія здарыліся, па сутнасці, з-за бяздумных адносін да ўласнай бяспекі людзей, прааналізаваў начальнік РАНС Сяргей Слізень. Па гэтых пытаннях прыняты рашэнні райвыканкама. Зацвержданы рэгіянальная комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Міёрскага раёна на 2017 год, мерапрыемствы па дасудовым аздараўленні Міёрскага РКБА і льнозавода, спіс грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў. Разгледжаны вынікі аналізу эфектыўнасці дзейнасці камісіі па папярэджанні эканамічнага банкруцтва пры райвыканкаме за 2016 год.

 

На здымках: * Перад пачаткам пасяджэння старшыня раённай арганізацыі Фонду міру Ала Смерцьева падзякавала ўсім нераўнадушным за актыўны ўдзел у добраахвотным ахвяраванні грашовых сродкаў на добрыя справы. Леташні агульны ўнёсак жыхароў нашага раёна склаў 43 тысячы рублёў, што амаль удвая больш, чым у 2015 годзе. Самым шчодрым, адпаведна рашэння абласнога аддзялення Фонду міру, Ала Пятроўна аб'явіла падзякі, уручыла персанальныя сувеніры. Такой павагі ўдастоены 23 працоўныя калектывы, а таксама індывідуальна за асабісты ўклад у значным памеры Марыя Мікалаеўна Баніфатава, Алена Аляксандраўна Кавалёнак і Святлана Герасімаўна Пачопка.

Ала Смерцьева спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва прадпрыемстваў і ўстаноў з раённай арганізацыяй Фонду міру і разлічвае на шчодрасць кожнага. За новыя паступленні плануецца стварыць і ўстанавіць на нашай зямлі скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны".

* Па выніках мінулага года Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны грамадскі пункт аховы правапарадку Новапагосцкага сельсавета. Падзяка аб'яўлена лепшаму добраахвотнаму дружынніку Паўлу Крупко.

 
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта