2 февраля — Всемирный день водно-болотных угодий

2 февраля — Всемирный день водно-болотных угодийСусветны дзень водна-балотных угоддзяў пачалі адзначаць ва ўсіх краінах з 1997 года. Да гэтага часу чалавецтва ўсвядоміла іх важнасць у захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці; выкананні водаахоўнай ролі; аднаўленні  і ачышчэнні, падтрыманні складу паветра атмасферы; забеспячэнні кліматычнай функцыі;  вырашэнні многіх іншых экалагічных праблем.

 

Балоты, нарэшце, перасталі лічыць прыродным пакараннем і праклёнам, пачалі прымаць захады для захавання і найбольш рацыянальнага выкарыстання пераўвільготненых угоддзяў.

 

Гэта ў поўнай меры адносіцца да нашай Беларусі, дзе цяпер налічваецца 16 Рамсарскіх тэрыторый, важных для пералётных птушак. Менавіта такім з'яўляецца і заказнік "Ельня", які атрымаў свой міжнародны статус у 2002 годзе. Дарэчы, пасля ўдакладненняў стала вядома, што яго плошча складае 25758 гектараў, а непасрэдна верхавога балота на ім— 18794 га. І наогул, каля 17% Міёршчыны займаюць балоты.
Што азначаюць гэтыя лічбы ў сусветным маштабе?
Самае вялікае балота на Зямным шары—Пантанал. Гэта бразільская пераўвільготненае тэктанічнае паніжэнне ў паўднёва-заходняй частцы краіны плошчай каля 230000 квадратных кіламетраў.


Наступнае па памеры балота Судд на ўсходзе Афрыкі. Яго тэрыторыя ахоплівае 57 тыс. кв. км, аднак у перыяд летніх дажджоў непраходнымі становяцца 130 тыс. кв. км з-за таго, што ўзровень вады пасля ліўняў павышаецца на паўтара метра.
Вялікае Васюганскае балота займае 53 тыс. квадратных кіламетраў у цэнтральнай Сібіры.
Балота Конга адкрыта толькі ў 2014 годзе, хаця мае плошчу каля 200 тыс. квадратных кіламетраў. Значыць, яно прыкладна роўнае тэрыторыі Вялікабрытаніі.


Такім чынам, не толькі беларусы—людзі на балоце. Але і нам ёсць чым ганарыцца. Так, летась вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падлічылі кошт багаццяў Ельні ў грашовым выяўленні (гэта называецца манетызацыяй). Экасістэмныя паслугі ацэнены ў 34 973 985 долараў ЗША за год, водаачышчальныя функцыі павялічваюць гэтую лічбу яшчэ на 9 126 027 долараў, сама вада нават без азёраў прыплюсоў-вае 247 510 000, ураджай журавін—246 000 долараў. Атрымліваецца вялікі мяшок з грашыма.


2 февраля — Всемирный день водно-болотных угодийНевыпадкова штогод павялічваецца колькасць жадаючых паглядзець на такое багацце. Летась у нас афіцыйна зарэгістравана 1449 арганізаваных турыстаў. Будзе ўдвая больш, калі да іх далучыць неарганізаваных наведвальнікаў.
Толькі што для замежных карыстальнікаў у Беларусі адкрыты афіцыйны турыстычны партал belarus.travel. На ім размешчана інфармацыя пра найбольш папулярныя рэгіёны Беларусі, і ў васьмёрку самых-самых трапіла Ельня. Згадзіцеся, знаходзіцца ў спісе побач з Белавежскай і Налібоцкай пушчамі, Бярэзінскім запаведнікам вельмі ганарова.


Турыстычны партал газеты "Камсамольская праўда" ўнёс Ельню ў ТОП-10 самых цікавых месц для наведвання ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе.
Зразумела, такая рэклама да многага абавязвае. Таму заказнік будзе развівацца. Сёлета плануецца пабудаваць экалагічную сцежку на поўдні прыроднага балотнага масіву ў раёне вёскі Буда працягласцю 2,5 км з драўляным насцілам у 400 метраў. Пачынацца яна будзе на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, а праходзіць на нашай. Прадугледжваецца выкарыстанне ў адукацыйных мэтах. Непасрэдна свята Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў супрацоўнікі нашай дзяржаўнай прыродаахоўнай установы адзначаць разам з вучнямі Шаркаўшчынскай СШ.


Іван БАРОК, дырэктар ДПУ "Ельня".
Здымкі падрыхтаваны супрацоўнікамі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня".

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.