Авторизация
 

Памятныя даты Міёршчыны 2017 года

Памятные даты Миорщины 2017 года510 гадоў (у 1507 г.) назад пісьмовыя крыніцы нагадалі пра вёску і маёнтак Дзедзіна; хутар, сяло, цэнтр маёнтка Блошнікі (цяпер Калінавае).
495 гадоў (з 1522 г.) споўнілася вёсцы Вугольнікі на Язненшчыне; Крычаву як частцы маёнтка; Завуццю—вёсцы і цэнтру маёнтка.

 

475 гадоў (у 1542 г.) таму ў гістарычных дакументах названа Вята як маёнтак князёў Масальскіх.
465 гадоў (у 1552 г.), як Дзісна ўпершыню згадваецца ў якасці паселішча ці "двара";
"Рэвізія Полацкага ваяводства" паведаміла пра айчызны двор Язна, што належыў Дзмітрыю Корсаку;
узгадваецца хутар, двор і цэнтр маёнтка Паўлавічы на Язненшчыне.


450 гадоў таму (у 1567 г.) кароль Жыгімонт Аўгуст даў Дзісне новыя льготы і герб "тры вежы з муру";
як маёнткі розных уладальнікаў адзначаны Дзедзінка, Ідолта, Казакова, Купцялёўшчына, Мілашова, хутар Бірукі ля Новага Пагоста.
385 гадоў назад (у 1632 г.) адзначана існаванне ў Дзісне цэха краўцоў.
355 гадоў таму (у 1662-м) нагадана "маёмасць" Лонка.
350 гадоў (у 1667-м), па сцвярджэнні Л.У. Дучыц, як у інвентары Дзісны названа месца Капавішча, дзе знаходзіўся замак паміж рэкамі Дзвіна і Дзісна.


305 гадоў таму (у 1712-м) Дзісна перажыла эпідэмію чумы.
225 гадоў споўнілася з 1792 г., як ля Лявонпаля ўзведзена калона ў гонар першай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года.
220 гадоў таму (у 1797 г.) у Дзісне налічвалася 2100 чалавек насельніцтва.
205 гадоў падзеям Айчыннай вайны 1812 г. 10-16 ліпеня 100-тысячная 1-я руская армія пад камандаваннем Барклая дэ Толі і цар Аляксандр І знаходзіліся ў Дрысенскім умацаваным лагеры (цяпер гэта Міёрскі раён).


190 гадоў, як у 1827-м у Дзісне заснавана прадстаўніцтва "Расійскага страхавога ад агню таварыства".
175 гадоў таму (у 1842 г.) Дзісеншчына ўвайшла ў склад Віленскай губерні.
165 гадоў з 1852-га споўнілася, як інвентар Пераброддзя паведамляў, што ў тутэйшым маёнтку было 105 цяглавых, 34 паўцяглавыя і 7 агародных гаспадарак, жылі 822 чалавекі.


140 гадоў таму (у 1877-м) на тэрыторыі сучаснага раёна дзейнічала 11 народных вучылішчаў.
150 гадоў (у 1867 г.) пабудавана Крыжаўздвіжанская царква ў Цвеціне.
145 і 135 гадоў таму (у 1872 і 1882 гг.) Дзісну вынішчылі вялікія пажары. Пасля гэтага ў 1882-м у горадзе арганізавана Вольнае пажарнае таварыства.


120 гадоў таму праведзены Усерасійскі перапіс насельніцтва. У 1897 годзе ў Дзісне жыло 6756 чалавек, у павеце—204923, з іх пісьменных 22,5%. 166141 жыхар лічыў роднай мовай беларускую, 12129—рускую, 4928—польскую, 703—літоўскую, 120—латышскую, 106—нямецкую, 23—украінскую, 3—цыганскую, 1—французскую. Праваслаўнымі назваліся 107953 чалавекі, каталікамі—66294, іўдзеямі—20730, стараверамі—9484. У Міёрах па перапісе было 145 жыхароў.


У 1897 годзе на дзвюх прыстанях у Дзісне пагружаны 451 судна, 923 плыты, 14 параходаў. У 1912-м (105 гадоў таму) адпраўлена 665 суднаў і параходаў, 1104 плыты.
120 гадоў спаўняецца з дня нараджэння мастака і краязнаўцы Станіслава Іосіфавіча Арцімовіча. Ён з'явіўся на свет у Орцах 13 сакавіка 1897 г.;
16 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падгуркі нарадзіўся генерал-лейтэнант Іосіф Іўсцінавіч Санкоўскі, удзельнік вызвалення Беларусі.
110 гадоў таму (у 1907 г.) закончылася будаўніцтва ў Міёрах касцёла;
у Дзісне пачалося ўзвядзенне металічнага моста праз р. Дзісна даўжынёй 70,12 сажня.
105 гадоў, як у 1912 г. у Чурылаве ўпершыню селі за парты 40 вучняў.


100 гадоў споўнілася, як 4-6 чэрвеня ў Дзісне адбыўся першы сялянскі з'езд Віленскай губерні;
2 ліпеня 1917-га Дзісенскі павет уключаны ў раён Заходняга фронту;
у лістападзе ўтвораны валасны ваенна-рэвалюцыйны камітэт у Міёрах;
24 снежня ў фальварку Загасцінне нарадзіўся вядомы польскі пісьменнік, паэт, перакладчык Ян Гушча.
95 гадоў таму (у 1922 г.) утворана Віленскае ваяводства, у склад якога ўключаны Дзісенскі і Браслаўскі паветы, на частцы іх тэрыторый размешчаны сучасны Міёрскі раён.


90 гадоў таму, у ноч з 14 на 15 студзеня 1927-га пачаўся разгром Беларускай сялянска-рабочай грамады, 16 студзеня арыштаваны адзін з арганізатараў нацыянальна-вызваленчай арганізацыі Пётр Мятла, наш зямляк.
80 гадоў споўнілася б сёлета паэту і журналісту Пятру Паўлавічу Сушко. Ён нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў вёсцы Сушкі.
75 гадоў адзначае 10 мая паэт, пісьменнік і журналіст Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік, які нарадзіўся ў вёсцы Бабышкі ля Лявонпаля;
у маі 1942-га немцы расстралялі жыхароў яўрэйскага гета ў Міёрах;
14 чэрвеня адбыўся расстрэл яўрэяў—3800 чалавек—у Дзісне;
20 жніўня ў Пціцкіх нарадзіўся мастацтвазнаўца, мастак, педагог, прафесар Вячаслаў Вячаслававіч Шамшур;
восенню з-за ліні фронту да балота Багна-Мох (Ельня) прыбыў партызанскі атрад "Кастрычнік" з 25 чалавек (у Мнюхі), пачатак масавага партызанскага руху на Міёршчыне.


70 гадоў таму (у 1947-м) у Міёрах тэлефонная сетка мела 100 нумароў, радыёфікавана 160 двароў. Пачалі дзейнічаць раённая, гарадская і 18 сельскіх бібліятэк з фондам 8822 кнігі;
100 дзяцей прыняў Гаранскі дзіцячы дом, адкрыты годам раней;
16 мая адкрыты дзіцячы садок у Міёрах.
60 гадоў (у 1957 г.) як Міёры атрымалі статус гарадскога пасёлка;
правадное радыё прыйшло ў 120 дамоў райцэнтра.
55 гадоў (у 1962-м) як здадзены ў эксплуатацыю будынак РДК.
50 гадоў споўнілася б воіну-афганцу Сяргею Баляслававічу Закрэўскаму. Нарадзіўся 11 студзеня 1967 г. у Міёрах, загінуў у баі 25 студзеня 1986-га.;
у райцэнтры пачала дзейнічаць музычная школа.


45 гадоў таму (у 1972 г.) у студзені Міёры атрымалі статус горада;
пачалася эксплуатацыя нафтапрадуктаправода Наваполацк-Вентспілс, які прайшоў праз раён.
30 гадоў, як у 1987 годзе драматычнаму калектыву РДК прысвоена ганаровае званне народнага.


Падрыхтаваў

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта