Авторизация
 

На будаўнічай пляцоўцы Міёрскага металапракатнага завода з'явіліся першыя палі

На строительной площадке Миорского металлопрокатного завода появились первые сваиАсноўны вытворчы будынак будучага Міёрскага металапракатнага завода, як яго называем мы, ці завода па вырабе белай бляхі, як паведамляюць некаторыя іншыя СМІ, — гэта вялізны лістапракатны цэх. Ён уяўляе сабой сапраўдны гмах з мноствам надта цяжкага абсталявання, які будзе трымацца на маналітным фундаменце, што мацуецца на 1589 палях. Пакуль той будынак быў толькі на аркушах, папяровых і электронных, праекта.

 

Але ў суботу, 21 студзеня, зроблены першы істотны крок для рэалізацыі вялікай задумы: на будаўнічай пляцоўцы з'явіліся першыя палі. Яны не
забіты ў глебу, як можна было чакаць, а выраблены на месцы. За гэтым працэсам непасрэдна назіраў наш карэспандэнт.

 

На строительной площадке Миорского металлопрокатного завода появились первые сваиРэальны пачатак будаўніцтва вялікага аб'екта -- надта доўгачаканы момант для ўсіх удзельнікаў ад праектантаў да будаўнікоў і будучых эксплуатацыйнікаў. І вось асноўныя падрыхтоўчыя работы завершаны. У першыя пяць свідравін машыніст вібрапагружной машыны Анатоль Давідовіч размясціў абсадныя сталёвыя трубы дыяметрам 426 міліметраў. У кожную апусціў па арматурнаму каркасу даўжынёй 10,6 метра, вырабленаму на спецыяльным абсталяванні ў Смалявічах. Да гэтага часу вадзіцель Міхаіл Януковіч даставіў 8-кубовы бетонавоз-міксер раствору з растворнага вузла, разгорнутага менавіта для гэтай будоўлі ў Міёрах кампаніяй "ЭЙС".
Да рашаючага моманту ўсё падрыхтавалі бетоншчыкі-стропальшчыкі ТАА "Пасбуд" Уладзімір Вайцянкоў і Алег Бацюня пад кіраўніцтвам прараба Уладзіміра Ластуна.


На строительной площадке Миорского металлопрокатного завода появились первые сваиУсе работы вядуцца пад кантролем кіраўніка праекта Міндоўгаса Гірчыса са сталічнай фірмы "Праектана ГеаБел" і галоўнага інжынера праекта ад генпадрадчыка, кампаніі "МетПрамБуд" Святланы Пятровай.
Гляджу на дысплей мабільніка— 14.46—першая кубамятровая бодзія (бодья) раствору заліваецца ў абсадную трубу.
—У кожную павінна трапіць па 1,43 кубаметра раствору,—тлумачыць Святлана Іванаўна. Калі дапамагае магутная тэхніка, зрабіць гэта, аказваецца, вельмі хутка. І тлумачыць: "Але нельга дапусціць, каб раствор пачаў застываць, інакш металічная труба так і застанецца назаўсёды ў зямлі".
15.10. Пад вібрапагружной машынай скалынаецца зямля—першая абсадная труба пачынае шлях уверх. У абдымках глебы застаецца металічны каркас у акружэнні пакуль незастылага бетону, які з часам набудзе трываласць. Дзень сонечны і цёплы, тэмпература паветра недзе каля нуля, але будаўнікі гатовы да холаду ноччу: палі неўзабаве будуць укрыты плёнкай ад зямлі і ўцяпляльнікам—ад марозу.


На строительной площадке Миорского металлопрокатного завода появились первые сваи—У наступным работы па вырабе бетонных паляў будуць праводзіцца яшчэ больш хутка,—запэўнівае прараб Уладзімір Часлававіч,—бо раствор будзем падаваць не бодзіяй, а спецыяльным насосам.


Варта заўважыць, што будаўнічая пляцоўка будучага прадпрыемства ўсё больш ажывае. Непадалёку працуюць два экскаватары віцебскага "Будгандальсэрвісу", вібіраюць з катлавана мінеральны грунт у шматтонныя самазвалы, якія тут жа вяртаюць на тое месца пясок з недалёкага кар'ера. Паблізу адсыпаецца пляцоўка для легкавога транспарту, якая пакуль павінна стаць месцам захоўвання дастаўляемых будаўнічых матэрыялаў. Вядуцца работы на цэнтральнай майстэрні са складамі для абсталявання. Укатчыкі "прасуюць" адсыпаныя шчэбенем дарогі. На 20 метраў штодзень павялічваецца працягласць капітальнай агароджы вакол будаўнічай пляцоўкі…
Узвядзенне металапракатнага завода ў Міёрах набывае размах.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 308
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта