Авторизация
 

Хрышчэнне Гасподняе адзначалі ля санаторыя "Расінка" Міёрскага раёна

Крещение Господне отмечали возле санатория "Росинка" Миорского районаПа традыцыі 19 студзеня, у Хрышчэнне Гасподняе, ля асвечанай іардані побач з санаторыем "Расінка" сабралася шмат вернікаў, больш за 40 наважыліся акунуцца. Абавязковае правіла: маліцца і хрысціцца. Такі наказ дае благачынны Міёрскай акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Папярэднічала святому абраду выступленне мясцовых артыстаў санаторыя, расповяды пра традыцыі ўрачыстага Вадохрышча і вялікі чын асвячэння вады.

 

Крещение Господне отмечали возле санатория "Росинка" Миорского районаАдказны супрацоўнік дзіцячай аздараўленчай установы Людміла Войтава і інструктар па фізічнай культуры Дзмітрый Шаўчонак у вельмі цёплай атмасферы за столікам са свечкай расказалі пра завядзёнкі і гісторыю гэтага свята. Народ верыў прароцтвам Іаана Прадцечы, і многія хрысціліся ў Іардане. Аднойчы Ісус Хрыстос папрасіў здзейсніць абрад і над Сабой. Ва ўрачысты час адверзлася неба, і Дух Святы сышоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і раздаўся голас з нябёс: "Ты Сын мой улюбёны, у Табе маё благаваленне". Менавіта таму свята Вадохрышча называюць Богаяўленнем. І любое месца—ёмістасць ці возера, куды апускаецца крыж, імянуецца іарданню. Купанне ў ёй вылечвае ад хвароб, спрыяе ад духоўнай моцы.


Крещение Господне отмечали возле санатория "Росинка" Миорского районаВядучыя расказалі пра даволі распаўсюджаныя гаданні. Канечне, гэта не хрысціянская завядзёнка, тым не менш мае месца ў звычайным жыцці. "Каму вынецца, таму збудзецца", даставалі са збаночка розныя рэчы вядучыя, такім чынам дэманструючы прадказанні. Каб даведацца пра вяселле, маладуха бярэ ахопак дроў і падлічвае іх. Пры цотным выніку сёлета выйдзе замуж. Але пры любым станоўчым прароцтве галоўная ўмова—шчыра верыць у яго ажыццяўленне. Прыдумаў народ і прыкметы. Чакайце маразоў, калі дровы ў печы моцна трашчаць або вароны забраліся на верхавіны дрэў.


З раскрытымі ртамі дзеці глядзелі выступленні браслаўскай батлейкі, якая паказала п'есу пра цара Ірада. Бессаромны, ён пабіў усіх немаўлят у Віфлееме, каб не саступіць месца нованароджанаму ўладару. Захацеў лепш стаць каранаваным, чым уратаваным. Насамрэч варта імкнуцца да адваротнага. Другая інтэрмедыя пра браслаўскага князя Дзвіна. Арганізатары ўрачыстасці ў гонар Вадохрышча шчыра падзякавалі браслаўчанам за частыя візіты ў санаторый. Вось і цяпер іх музей традыцыйнай культуры прадставіў ўласнаручныя вырыбы. Нацыянальныя лялькі, вышыўка, свістулькі, магніты ад суроку, ганчарныя і ткацкія, саламяныя сувеніры абавязкова чапляліся за вока.
Людміла Войтава шчыра падзякавала айцу Віктару, што ён штогод тут праводзіць малебны, вучыць дзетак правільнаму абыходжанню з вадзіцай, напаўняе свята адпаведнай праваслаўнай энергетыкай.


Крещение Господне отмечали возле санатория "Росинка" Миорского районаСвятая вада на Хрышчэнне Гасподняе мае жыватворную сілу, узмацняе нашу душу,--павучаў святар. Падчас службы ён тройчы акунуў крыжы ў кожны чан з вадой, акрапіў ёй прысутных. Асянялі сябе хрэснымі знаменнямі адпачывальнікі санаторыя, пакорна слухалі настаўленні і малітву айца Віктара. Кожны з малых трымаў пластмасавую бутэльку для святой вадзіцы, каб назапасіцца здароўем і сілай.
Тым часам "маржы", як называюць іх у народзе, або шчырыя вернікі, якія не баяцца выпрабаванняў і перашкод, адправіліся ў крыжападобную іардань на перабродскім возеры Абстэрна. Айцец Віктар шчыра звярнуўся да Бога за блаславеннем. Выратавальнікі-асводаўцы на чале з Алегам Рубанікам дзяжурылі ля палонкі, папярэджвалі пра правілы бяспекі, падказвалі трымацца за поручні. Не сакрэт, што ад рэзкай змены тэмпературы сасудзістая сістэма можа павесці сябе па-рознаму. Тым не менш сапраўдных аматараў ледзянога купання гэта ніколькі не бянтэжыла. Многія ў гэтай справе ўжо заўзятыя, іншыя ў ролі маржоў упершыню. Сярод ахвотніц знайшліся дзяўчаты. Іх рэакцыя праяўлялася больш уражліва, чым у хлопцаў, тым не менш усе трымаліся дастойна.


Акунуўся і благачынны акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. Прызнаецца, што гэты абрад для яго традыцыйны. Ля "Расінкі" ўзмацніў дух упершыню. Холад вады адчувальны, затое цяплее на выхадзе з іардані. "Цяпер адчуванне ў целе вельмі прыемнае",--дзеліцца ўражаннямі праз некалькі хвілін пасля купання айцец Віктар.


Крещение Господне отмечали возле санатория "Росинка" Миорского районаУ кагорце "маржоў" былы кіраўнік жывёлаводчага сектара сельскай гаспадаркі Пётр Пятроў, кіраўнік салона сувязі МТС Дзмітрый Маскаленка, культработнік Ігар Лавец, міярчане Дзмітрый Клімовіч, Аляксандр Наркевіч і многія іншыя. Больш за 40 чалавек ў дзень святога Вадохрышча выпрабавалі свае сілы, умацавалі здароўе. Дзеці тым часам не сумавалі. Яны каталіся на конных санях, елі гарачыя бліны і піражкі, частаваліся гарбатай.


Над воднай роўняддзю на тэрыторыі санаторыя ўзвышаецца капліца ў гонар Вялікамучаніка Панцеляймона. Святыня расчыніла свае дзверы летась, і цяпер многія вернікі заходзілі ў новазбудаванне. Цудатворным купалам імкнулася яна ўверх. Нібыта нітачка, злучала нябёсы і зямлю. Як быццам звярталася ў вышэйшы Свет. Маўляў, паглядзіце, як мы святкуем Вадохрышча.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта